Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 ліпеня – дзень абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі


Да рэфэрэндуму 1996 году гэта было галоўнае дзяржаўнае сьвята краіны. У 1990 годзе Вярхоўны Савет прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

Назва дакумэнту, які Вярхоўны Савет прыняў у гэты дзень у 1990 годзе: “Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”.
25 жніўня 1991 году Дэклярацыя атрымала статус канстытуцыйнага закону.
Дзень незалежнасьці адзначаўся 27 ліпеня ад 1991 па 1996 гады. У часе рэфэрэндуму 1996 году сьвяткаваньне Дня незалежнасьці было вырашана перанесьці на 3 ліпеня. Раней 3 ліпеня было Днём вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Днём Менску, бо менавіта сталіца была вызваленая ў гэты дзень у 1944-м годзе.

Напярэдадні 18-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі ў Менску адбылася моладзевая акцыя.

Віншаваньне зь Днём незалежнасьці ад Мірона.

27 ліпеня зранку на праспэкце Незалежнасьці ў Менску залуналі 18 бел-чырвона-белых сьцягоў.

Магілёўскія актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначылі дзень абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі вывешваньнем нацыянальных сьцягоў і расьцяжкі “Горад наш! Малады фронт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG