Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тройчы за два месяцы падаражэў бэнзін


З 23 ліпеня ў Беларусі павялічаны цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сярэднім на 5%.


Цяпер кошт бэнзіну А-76 складае 1.950 рублёў за 1 літар (павелічэньне на 100 рублёў), бэнзіну АІ-92 — 2.470 (на 120 рублёў), бензіну АІ-95 — 2.810 (на 140 рублёў), дызэльнага паліва — 2.240 (на 110 рублёў).

Гэта ўжо трэцяе павышэньне цэн за чэрвень—ліпень. 10 чэрвеня розьнічныя цэны на бэнзін былі павялічаны ў сярэднім на 5%, на дызпаліва — на 14,8%. 6 ліпеня яны ўзрасьлі яшчэ на 5 і 9,8% адпаведна.

Адмыслоўцы канцэрна “Белнафтахім” тлумачаць, што павышэньне цэн на нафтапрадукты абумоўлена ростам цаны на нафту і прынятая "для забесьпячэньня прыцягальнасьці працы прадпрыемстваў на ўнутраным рынку Беларусі". Цана ў Беларусі на нафтапрадукты дагэтуль ніжэйшая, чым у памежных дзяржавах, і гэта вядзе да таго, што паліва вывозіцца за межы краіны.

Эканаміст Тацяна Манёнак кажа, што чакаць такога разьвіцьця падзеяў цалкам рэальна — нафтаперапрацоўчы завод у Наваполацку на мінулым тыдні ўвогуле стаў на капітальны рамонт, а гэта значыць, што ўвесь цяжар забесьпячэньня кладзецца на Мазыр:

“Вядома, што заводы працуюць з адмоўнай рэнтабэльнасьцю на ўнутраны рынак. І “Нафтан”, і Мазырскі нафтаперапрацоўчы заводы завяршылі чэрвень зь мінусам 10 і 13 мільёнаў даляраў адпаведна. Да таго ж, “Нафтан” спыніўся на капітальны рамонт з 15 ліпеня. Сытуацыя даволі складаная, уліваючы яшчэ той факт, што ўдзельнікі гэтага рынку вельмі актыўна вывозілі салярку ў Расею, Прыбалтыку, Польшчу. Асабліва шмат было вывазу ў Расейскую Фэдэрацыю, бо адкрытая мяжа, а ў Расеі дызпаліва даражэйшае. Асабліва памежныя вобласьці вельмі актыўна вывозілі, таму НПЗ трацілі асноўны від свайго экспартнага тавару. Яны вымушаныя былі вось гэты асноўны від сваёй найбольш прыбытковай прадукцыі, якая дае найбольшы прыбытак пры экспарце, у апошнія месяцы рэалізоўваць на ўнутраным рынку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG