Сёлета паліва даражэла ўжо двойчы: 10 чэрвеня салярка вырасла на рэкордныя 15% ад папярэдняга кошту; у першай дэкадзе ліпеня — яшчэ на 10%. Цэны розных гатункаў бэнзіну за два падвышэньні ў сярэднім вырасьлі на 10%. Пакуль на бальшыні АЗС рэалізуюцца старыя запасы паліва, а кошты пазначаныя ў парадку, датаваным 6 ліпеня: “Нармаль-80” — 1850 рублёў за 1 літар, АІ-92 — 2350 рублёў, АІ-95 — 2670 рублёў. Дызэльнае паліва — на адзнацы 2130 рублёў за 1 літар. Аднак у канцэрне"Белнафтахім" пацьвердзілі, што трэба быць гатовымі да непрыемных зьменаў:
“Тое, што зьмешчана ў інфармацыйным блёку на сайце канцэрну адносна зьмены гуртовых коштаў — сапраўды мае месца. Што тычыцца зьменаў коштаў пры рэалізацыі бэнзіну ўраздроб — сачыце за нашымі паведамленьнямі, будзе абвешчана дадаткова”.
Эканаміст Тацяна Манёнак кажа, што чакаць такога разьвіцьця падзеяў цалкам рэальна — нафтаперапрацоўчы завод у Наваполацку на мінулым тыдні ўвогуле стаў на капітальны рамонт, а гэта значыць, што ўвесь цяжар забесьпячэньня кладзецца на Мазыр:
“Вядома, што заводы працуюць з адмоўнай рэнтабэльнасьцю на ўнутраны рынак. І “Нафтан”, і Мазырскі нафтаперапрацоўчы заводы завяршылі чэрвень зь мінусам 10 і 13 мільёнаў даляраў адпаведна. Да таго ж, “Нафтан” спыніўся на капітальны рамонт з 15 ліпеня. Сытуацыя даволі складаная, уліваючы яшчэ той факт, што ўдзельнікі гэтага рынку вельмі актыўна вывозілі салярку ў Расею, Прыбалтыку, Польшчу. Асабліва шмат было вывазу ў Расейскую Фэдэрацыю, бо адкрытая мяжа, а ў Расеі дызпаліва даражэйшае. Асабліва памежныя вобласьці вельмі актыўна вывозілі, таму НПЗ трацілі асноўны від свайго экспартнага тавару. Яны вымушаныя былі вось гэты асноўны від сваёй найбольш прыбытковай прадукцыі, якая дае найбольшы прыбытак пры экспарце, у апошнія месяцы рэалізоўваць на ўнутраным рынку”.
На пачатку чэрвеня былі ўведзеныя абмежаваньні на запраўку саляркай за наяўны разьлік на аўтазалівачных станцыях — ня болей за 100 літраў на кожную адзінку транспарту. Гэтыя захады былі выкліканыя тым, што беларусы актыўна вывозілі салярку ў іншыя краіны, перадусім ва Ўкраіну. Калі ў Беларусі літар дызпаліва каштуе 2130 рублёў, то ва Ўкраіне — у эквіваленце 3136 рублёў.
Неабходнасьць чарговага падвышэньня коштаў паліва традыцыйна аргумэнтуецца ростам цэнаў на нафтапрадукты на ўсясьветным рынку. Але таксама адзначаецца, што неабходна стварыць перадумовы, каб захаваць прывабнасьць паставак расейскай нафты на перапрацоўку на беларускіх НПЗ. Апроч таго, як кажуць аналітыкі, прычыны істотнага падвышэньня коштаў на паліва крыюцца ў тым, што нафтавыя падаткі ў Беларусі прывязаныя да ўсясьветных цэнаў на сыравіну, якія няспынна растуць. У выніку падатковы складнік у кошце літра бэнзіну, паводле экспэртаў, вагаецца ад 40 да 50%.
“Тое, што зьмешчана ў інфармацыйным блёку на сайце канцэрну адносна зьмены гуртовых коштаў — сапраўды мае месца. Што тычыцца зьменаў коштаў пры рэалізацыі бэнзіну ўраздроб — сачыце за нашымі паведамленьнямі, будзе абвешчана дадаткова”.
Эканаміст Тацяна Манёнак кажа, што чакаць такога разьвіцьця падзеяў цалкам рэальна — нафтаперапрацоўчы завод у Наваполацку на мінулым тыдні ўвогуле стаў на капітальны рамонт, а гэта значыць, што ўвесь цяжар забесьпячэньня кладзецца на Мазыр:
Заводы працуюць з адмоўнай рэнтабэльнасьцю на ўнутраны рынак. І “Нафтан”, і Мазырскі нафтаперапрацоўчы заводы завяршылі чэрвень зь мінусам 10 і 13 мільёнаў даляраў адпаведна
На пачатку чэрвеня былі ўведзеныя абмежаваньні на запраўку саляркай за наяўны разьлік на аўтазалівачных станцыях — ня болей за 100 літраў на кожную адзінку транспарту