Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Sudan Tribune”: Расейскія „МІГі” ідуць празь Беларусь


Інтэрнет-рэсурс „Sudan Tribune” сёньня паведаміў, спасылаючыся на „крыніцу, азнаёмленую са справай”, што тузін расейскіх зьнішчальнікаў „МІГ-29” быў патаемна перапраўлены неназванай беларускай фірмай у Судан два тыдні таму.

Крыніца аднак не магла пацьвердзіць, ці зьнішчальнікі былі прададзеныя Беларусьсю, ці Менск дзейнічаў толькі як пасрэднік.

Цяпер зьнішчальнікі маюць знаходзіцца на вайсковай базе ў Вадзі-Саедна.

Беларусь, паводле „Sudan Tribune”, зьяўляецца адным з пастаўшчыкоў узбраеньня ў Судан; абедзьве краіны ў чэрвені 2006 году падпісалі пратакол аб вайсковым супрацоўніцтве ў галіне вайсковай падрыхтоўкі, абмену досьведам і ваеннай навукі.

Калі перапраўленыя „МІГі-29” будуць выкарыстаныя ў вайне паміж суданскім урадам і бунтаўнікамі ў правінцыі Дарфур, адбудзецца гэта з парушэньнем рэзалюцыі №1591 Рады бясьпекі ААН, якая забараняе продаж зброі Судану або бунтаўнікам дзеля выкарыстаньня ў гэтым канфлікце, які фактычна пераўтварыўся ў генацыд.

Летась „Amnesty International” абвінаваціла Расею ў пастаўках зброі Судану для выкарыстаньня ў дарфурскім канфлікце, але Масква адкінула гэтыя абвінавачаньні.

Сёлета ў траўні дарфурскія бунтаўнікі зьбілі „МІГ-29” над горадам Амдурман, расейскі пілёт загінуў.

Сёньня ў Міністэрстве абароны Беларусі назвалі „глупствам” інфармацыю „Sudan Tribune” пра пастакі расейскіх зьнішчальнікаў у Судан празь Беларусь, паведаміў „Інтэрфакс-Захад”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG