Каб замірэньне ў Лібане было пасьпяховым і каб міратворцы маглі ажыцьцявіць сваю місію ў Судане, неабходна заняцца Беларусьсю як асноўным дастаўцам зброі для гэтых канфліктаў – гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным сёньня ў International Herald Tribune.
Аўтар адзначае, што Беларусь добра вядомая падпольным гандлярам зброяй і краінам, якія падтрымліваюць тэрарызм, як надзейны дастаўца забароненых відаў зброі. Паводле Марка Дугласа, напрыканцы 90-х гадоў Беларусь была адным з галоўных прадаўцоў зброі Садаму Хусэйну. Цяжкія гелікоптэры МІ-24, якія цяпер бамбуюць вёскі ў Судане – гэта пастаўкі з Беларусі.
Аўтар артыкулу спасылаецца на дадзеныя брытанскага выданьня Jane’s Defence International, паводле якога ў 2001 годзе Беларусь патаемна прадала зброі на паўмільярда даляраў, палестынскія групоўкі, Сірыя і Іран атрымлівалі зь Беларусі “Кацюшы”, мінамёты, супрацьтанкавыя ракеты і міны.
І пасьля тэрарыстычнага нападу на Злучаныя Штаты 11 верасьня 2001 году Беларусь працягвала прадаваць зброю літаральна ўсім краінам, якія ўваходзяць у амэрыканскі сьпіс спонсараў тэрарызму – у Паўночную Карэю, у Судан, Іран і ў Сірыю.
Аўтар газэты прыгадвае, што Аляксандар Лукашэнка нават не хаваў ваенных паставак у Сірыю. Паводле Марка Дугласа, гэтая зброя йшла ня толькі сірыйскаму войску, але і экстрэмісцкай групоўцы “Хісбулла” у Лібане.
Аўтар артыкулу ў International Herald Tribune падкрэсьлівае, што адзіная краіна, якая можа націснуць на Беларусь – гэта суседняя Расея, але Крэмль працягвае падтрымліваць Лукашэнку. Марк Дуглас мяркуе, што гэта адбываецца ня толькі таму, што Беларусь застаецца ў сфэры уплыву Масквы, Беларусь таксама выступае пасярэднікам ў сумнеўных угодах продажы расейскай зброі, у якіх Крэмль ня хоча быць наўпрост замяшаны.
Паводле Марка Дугласа і зараз працягваюцца канфлікты, зброя для якіх патрапляе зь Беларусі – гэта і Блізкі Ўсход, і Судан. Аўтар артыкулу лічыць, што Злучаныя Штаты і Эўразьвяз павінны прыняць рашучыя меры і дамагчыся ўвядзеньня супраць Беларусі санкцыяў ААН за нелегальныя пастаўкі зброі, а таксама супрацьдзейнічаць нелегальным пастаўкам беларускай зброі, уключна з транзытнымі пастаўкамі праз трэці краіны.
Інакш беларуская зброя будзе працягваць падрываць пэрспэктывы мірнага ўрэгуляваньня ня толькі ў Лібане і Судане, але і ў іншых “гарачых кропках” – піша Марк Дуглас у газэце ў International Herald Tribune.