Аляксандар Лукашук: Спадарыня Райс, я хачу задаць вам пытаньне ад імя нашых слухачоў у Беларусі, у тым ліку тых, хто будзе слухаць ваш адказ у турме на караткахвалевым радыё. Летась вы назвалі Беларусь апошняй дыктатурай у Эўропе. За час, на працягу якога вы ўзначальваеце Дзярждэпартамэнт, амэрыканска-беларускія адносіны апусьціліся на самы нізкі ўзровень у іх гісторыі. Гэта і эканамічныя санкцыі, і забарона на ўезд у ЗША кіраўніцтва Беларусі, у Менску цяпер няма амэрыканскага амбасадара, там працуе толькі пяць дыпляматаў. Амбасада была на мяжы поўнага закрыцьця. Чаму ўсё ж закрыцьця ня здарылася? Ці азначае захаваньне дыпляматычных сувязяў, што вы глядзіце з надзеяй на магчымасьць паляпшэньня адносінаў з афіцыйным Менскам? Калі так, дык якім чынам?
Кандаліза Райс: Ведаеце, я адкажу вельмі ясна, што спыніла закрыцьцё амбасады – я не хацела, каб амэрыканскі сьцяг апусьціўся ў Беларусі. Вось што спыніла закрыцьцё амбасады. Я лічу, што амэрыканскі сьцяг, які працягвае лунаць у Менску, ёсьць важным сыгналам таго, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць тых, хто працягвае змагацца за свабоду.
Я ведаю, што ў Беларусі гэта цяжка. Я ведаю, што рэжым Лукашэнкі брутальны. Я ведаю, што часам гэтая брутальнасьць да ворагаў, да апазыцыі прыносіць эфэкт. Але на апошніх выбарах, і гэта цікава, Лукашэнка не набраў 99% галасоў.
Мы будзем працягваць працаваць з апазыцыяй, зь недзяржаўнымі арганізацыямі. Я асабіста сустракалася з гэтымі людзьмі. Іншыя краіны таксама аказваюць выдатную дапамогу. Літоўцы, зь якімі я размаўляла некалькі дзён таму, падтрымліваюць унівэрсытэт, куды ідзе вучыцца ўсё больш беларусаў. Палякі вельмі актыўныя. І чэхі тут у Празе вельмі актыўна працуюць дзеля Беларусі. І я думаю, што мы можам працягваць аказваць націск праз тыя меры, пра якія вы казалі.
Я таксама лічу, што мы можам працягваць працаваць зь недзяржаўнымі арганізацыямі, каб дапамагчы ім быць лепш арганізаванымі і больш эфэктыўнымі. Нам таксама патрэбная дапамога Эўразьвязу. Мы вельмі шчыльна працуем разам над праблемамі, якія тычацца Беларусі.
Часам патрабуецца час – але часам усё адбываецца вельмі раптоўна. Раптам нешта зрушваецца, і пачынаюцца перамены.
Вы ведаеце, напрыканцы “халоднай вайны” я была экспэртам у савецкіх справах у Белым доме. Я пачала працаваць з Джорджам Бушам, бацькам цяперашняга прэзыдэнта, у лютым 1989 году. І ніхто ня мог сказаць мне ў лютым 1989-га, што ў лютым 1991-га ўжо ня будзе Варшаўскага пакту, ня будзе савецкай улады над Усходняй Эўропай, ня будзе Савецкага Саюзу. Пра такое тады нельга было і марыць.
Такім чынам, як бы цяжка ні было, я думаю, што трэба рабіць – і што вы робіце праз свае радыёперадачы штодня – гэта падтрымліваць гэтую надзею і гэтае полымя свабоды да таго часу, пакуль яно цалкам ня ўспыхне. І мы ведаем з гісторыі чалавецтва – яно насамрэч успыхне! Яно непераможнае! Яно сапраўды загараецца – і вы падтрымліваеце яго штодня ў тых, хто слухае вас.
І калі хто-небудзь з нас калі-небудзь прыйдзе ў адчай, што вось існуе сыстэма, ці лідэры, правіцелі, дыктатары, якія досыць здольныя нейкім чынам назаўсёды і цалкам раздушыць свабоду – тады атрымаецца, што мы пакідаем у адзіноце тых людзей, хто працягвае спадзявацца на гэтае сьвятло, на тое, што свабода будзе зьзяць.
Калі я гавару зь людзьмі, якія жывуць у тыраніі, я вельмі стараюся не сказаць ім: заўтра будзе прарыў! Гэта было б непраўдзіва. Але я імкнуся сказаць, што іх надзеі на свабоду небеспадстаўныя. Таму што ніхто ня ведае. І вы працягваеце кідаць гэтае семя, і вы працягваеце закладаць гэты падмурак, каб, калі прыйдзе час, былі людзі, якія будуць гатовыя і здольныя яго скарыстаць.

Мы будзем працягваць працаваць з апазыцыяй...

Часам усё адбываецца раптоўна...