Спадарыня Пяткевіч абаранялася ад крытыкі на адрас улады за новы закон аб СМІ, які абмяжоўвае свабоду слова, у тым ліку і ў Інтэрнэце.
У адказ на цьверджаньне, што дзяржава зьбіраецца «зачысьціць» Інтэрнэт ад недзяржаўных СМІ і крытыкі на адрас улады Н. Пяткевіч заявіла: «Я адкажу як чыноўнік. Калі мне падкажуць, як гэта зрабіць, я буду вельмі ўдзячная. Але насамрэч я думаю, што абсалютна любы чалавек разумее – і тут ня трэба быць вялікім знаўцам тэхнічных тонкасьцяў, што Інтэрнэт у прынцыпе «зачысьціць» немагчыма. Ён усё роўна ёсьць, ёсьць гэтая глябальная сетка».
У свой час Натальля Пяткевіч была ўключаная ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША. Падчас перадачы на тэлеканале «Расея-Беларусь» яна выказала меркаваньне, што тыя, хто складае сьпісы невыязных, дэманструюць сваё бясьсільле. «Насамрэч гэта несур’ёзна, гэта сьмешна, і мне падаецца, што гэта прыніжальна для такой краіны, якая да гэтага апускаецца», – заявіла Натальля Пяткевіч.
Далей яна распавяла пра свой сумны досьвед наведваньня Злучаных Штатаў, апошні раз яна была там у пачатку чэрвеня , калі наведала штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку, дзе выступіла з дакладам на тэматычных дэбатах у справе гандлю людзьмі. «Гэта быў першы прыезд, калі мяне ўпусьцілі вельмі хутка. Калі я прыяжджаю ў ЗША, мяне разам зь нелегаламі ў нейкі там «абязьяньнік» вядуць, і я, скажам, у дзелавым гарнітуры сяджу там, покуль ідуць нейкія пакутлівыя тэлефанаваньні. Самі супрацоўнікі адпаведных памежных службаў ЗША не разумеюць: ну маладая, быццам бы нармальная жанчына, што яна там робіць, не зразумела, чаму ён нельга прыехаць? Але гэты [прыезд] быў самы хуткі: літаральна цягам некалькіх хвілін усё вырашылася. Тым ня менш наведваньне Нью-Ёрку усё роўна абмежавана. Мы абмежаваныя 25-кілямэтровай зонай, таму не паўсюль у Нью-Ёрку можна знаходзіцца», - паскардзілася намесьніца прэзыдэнцкай адміністрацыі.