Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Пяткевіч будзе кіраваць горнымі лыжамі


Радыё Свабода Намесьніцу кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлю Пяткевіч 14 жніўня абралі старшынёй Беларускай фэдэрацыі гарналыжнага спорту і сноўбарду. Гэтая фэдэрацыя была адной зь нямногіх сярод алімпійскіх відаў спорту, якой кіраваў не чыноўнік высокага рангу.

Да прыкладу, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзь Нявыглас узначальвае Беларускую фэдэрацыю футболу, міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў – Фэдэрацыю хакею, міністар абароны Леанід Мальцаў – стральбы, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў – настольнага тэнісу, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў – гандболу.

Раней Фэдэрацыю гарналыжнага спорту і сноўбарду доўгі час узначальваў Ігар Юдзін, майстар спорту СССР па гарналыжным спорце. Сёлета 17 траўня ён памёр на 50-м годзе жыцьця. Выканаўцам абавязкаў нейкі час быў Уладзімір Трафіменка, генэральны дырэктар прадпрыемства "СЭНС".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG