"На жаль, частка людзей не зразумела, што партыйная праца — гэта не гульня, што партыя — не кантора кліентаў, а арганізацыя, якая рэалізуе супольна вызначаныя палітычныя мэты…Давялося прыняць няпростае, але абсалютна неабходнае рашэньне... Такое рашэньне насьпявала даўно. Сп. Міхалевіч адмовіўся выконваць ужо прынятыя рашэньні Сойму партыі... Ён перайшоў да публікацыі абразьлівых, скіраваных на асобы выказваньняў пад адрасам іншых кіраўнікоў Партыі БНФ".
Лявон Баршчэўскі, старшыня партыі БНФ – пра выключэньне з партыі Алеся Міхалевіча.
“Я ўступіў у партыю ў 1993 годзе . Партыя была і ёсьць маёй айчынай. І я адчуваю сябе сябрам партыі”.
Алесь Міхалевіч, былы намесьнік старшыні партыі БНФ – пра сваё выключэньне з партыі.
“Няма такіх людзей, якія б заяўлялі пра жаданьне ўтварыць Трэці Беларускі фронт. Наяўнасьць у кіраўніцтве БНФ нефармальнай фракцыі з людзей, якія бегаюць па ўказаньні ў штаб Мілінкевіча, стварае сытуацыю, калі фронту цяжка канструктыўна працаваць”.
Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ – пра выключэньне з партыі А.Міхалевіча.
“Неабходна ўключаць у сьпіс неўязных у Эўразьвяз беларускіх дзяржчыноўнікаў, якія спрычыніліся да падрыхтоўкі гэтага адыёзнага дакумэнту”.
Ігар Рынкевіч, намесьнік БСДП (Грамада) – пра новы закон “Аб СМІ”
"Гэтая мяжа ўнікальная тым, што праз усю гісторыю Беларусі і Літвы яна ніколі не існавала раней як дзяржаўная мяжа".
Зянонас Кумятайціс, кіраўнік літоўскай дэлегацыі у Зьмяшанай дэмаркацыйнай камісіі – падчас цырымоніі абмену нотамі, якая адзначыла канчатковае завяршэньне дэмаркацыі мяжы паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.
“Наш дыялёг доўжыцца не апошнія 2—3—5 гадоў. Мы даўно супрацоўнічаем з Рыма-каталіцкай царквой, даўно знаходзімся ў кантакце і вялі дыялёг яшчэ з папярэднім папам, які вельмі паважаў і любіў нашую краіну. Ён не аднойчы мне сыгналізаваў аб гэтым”.
Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – падчас сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Сьвятога пасаду Тарчызіё Бэртонэ.
“Аляксандар Лукашэнка запрасіў папу рымскага наведаць Беларусь у любы зручны для яго час”.
Паведамленьне прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі.
“Ніякай магчымасьці візыту папы ў Беларусь няма і ня будзе. Гэта агульная пазыцыя Рускай Праваслаўнай Царквы. І гэта пытаньне не мітрапаліта. Гэта пытаньне Сьвяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія і Сыноду Рускай Праваслаўнай Царквы. Менавіта так гэта пытаньне і будзе вырашацца — не іначай”.
Айцец Аляксей Шынкевіч, прадстаўнік Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы
“Справа ў тым, што няма адзінага грамадзтва, яно расколатае ў суадносінах 3:7. Большая яго частка хоча патэрналісцкага клопату дзяржавы. Пакуль Лукашэнка выконвае ролю “бацькі”, яна яго падтрымлівае. Другая ж частка грамадзтва не прымае нічога, што зыходзіць ад улады. Калі папулярнасьць Лукашэнкі з аб’ектыўных прычын пачынае падаць, як адбывалася ў 2002-2003 гадах, то ў асяродзьдзі ягоных прыхільнікаў адбываецца раскол. Значная яго частка пераходзіць у стан тых, хто ня вызначыўся. Гэтыя людзі не пераходзяць да апазыцыі, а шукаюць сабе іншага лідэра падобнага тыпу”.
Сяргей Нікалюк, сацыёляг – у перадачы “Экспэртыза Свабоды”.
“Мяне нават за чалавека не палічылі. Проста кінулі на зьбіцьцё. Маглі ж проста выставіць свае аўтамабілі, каб спыніць. А яны паставілі пад рызыку нас усіх, не палічылі нас за жывых людзей”.
Канстанцін Белагубаў, пацярпелы – у выступе на судзе ў справе “жывога шчыта”.