Санкцыі, якія былі накладзеныя Брусэлем на Гавану ў 2003 годзе і прыпыненыя ў 2005, тычыліся забароны кантактаў паміж службоўцамі высокага рангу ЭЗ і Кубы.
Камісар Эўразьвязу ў зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр сказала, што скасаваньне санкцый мае на мэце паспрыяць правядзеньню рэформаў, запачаткаваных апошнім часам на Кубе.
„Санкцыі супроць Кубы будуць скасаваныя, але адначасова мы ясна кажам, што кубінцы павінны яшчэ зрабіць,” — сказала Вальднэр. — „Безумоўна, я маю на ўвазе вызваленьне палітычных вязьняў і сапраўдны прагрэс у пытаньні правоў чалавека. Мы будзем весьці нагляд, ці тут нешта зьменіцца”.
Перад галасаваньнем аб скасаваньні санкцый Вашынгтон папярэдзіў Брусэль, што гэткі крок можа дадаць легітымнасьці дыктатарскаму рэжыму. І падкрэсьліў, што рэформы, Рауля Кастра, які прыйшоў на зьмену свайму брату Фідэлю пасьля 49 гадоў ягонага праўленьня, маюць „касмэтычны” характар. Злучаныя Штаты надалей захоўваюць забарону на амэрыканскі гандаль з Кубай і інвэстыцыі на гэтым востраве.
Рауль Кастра паслабіў некаторыя абмежаваньні, накладзеныя на штодзённае жыцьцё кубінцаў. Грамадзяне цяпер атрымалі права свабодна купляць кампутары і мабільныя тэлефоны, браць напракат аўтамабілі і пражываць у гатэлях, якія раней былі прызначаныя толькі для замежнікаў. Ён таксама скасаваў “ураўнілаўку” ў кубінскіх зарплатах, памілаваў некалькі асуджаных на сьмерць і выпусьціў з турмы некаторых палітычных вязьняў.
Але крытыкі кубінскага рэжыму цьвердзяць, што Рауль Кастра, па сутнасьці, не адрозьніваецца ад свайго брата Фідэля.
„Я ня думаю, што ў Рауля іншыя погляды, чым у Фідэля,” — працытавала агенцтва Ройтэрз аднаго гаванца. — „Рауль — гэта гістарычны прадаўжальнік рэвалюцыі. Калі ў Эўразьвязе думаюць, што гэта ня так, дык яны падманваюць сябе адносна магчымых зьменаў і адносна Рауля”.
Найбольшым прыхільнікам скасаваньня санкцый ЭЗ была Гішпанія, а да найбольшых апанэнтаў належала Чэхія. Чэскі міністар замежных справаў Карл Шварцэнбэрг сказаў, што прагрэс Кубы ў пытаньні правоў чалавека будзе разглядацца штогод, і што існуе магчымасьць аднаўленьня санкцый.