Камола – маладая ўзбэчка, якая жыве ў Маскве. У траўні ў мэтро двое мужчын, у аднаго зь якіх быў кастэт, жорстка яе зьбілі:
“Двое мужчын падышлі да мяне ззаду і пачалі біць. Гэта адбылося раптоўна. Спачатку яны падбілі мне правае вока, потым зламалі нос і сківіцу. Я не зрабіла ім нічога кепскага, яна напалі на мяне, бо я была ў традыцыйнай хустцы”.
Жанчына трапіла ў шпіталь, прытомнасьць вярнулася да яе толькі на чацьверты дзень, цяпер яе рыхтуюць да складанай апэрацыі у аддзяленьні хірургіі твару. Але Камоле яшчэ, так бы мовіць, пашчасьціла. Паводле дадзеных арганізацыі САВА, якая займаецца дасьледаваньнем і барацьбой са злачынствамі на расавай глебе, сёлета скінхэды забілі ў Расеі 57 чалавек і паранілі 117. Мяркуецца, што сёлета лічбы перавысяць леташнія, калі за ўвесь год на расавай і этнічнай глебе былі забітыя 80 чалавек.
Прадстаўнікі САВЫ не выключаюць, што насамрэч лічбы яшчэ большыя, інфармацыю пра злачынствы на этнічнай глебе цяжка знайсьці і робіцца ўсё цяжэй.
Летась пікам гэтага гвалту стала зьяўленьне ў Інтэрнэце відэароліка, на якім расейскія нэанацысты абезгалоўліваюць двух ураджэнцаў Поўдня. Толькі сёлета пракуратура прызнала гэты ролік сапраўдным.
На думку экспэртаў улада робіць надзвычай мала, каб спыніць хвалю этнічнага гвалту, а часам і ўскосна спрыяе яму, скажам, леташняй кампаніяй па масавай дэпартацыі грузін і загадам Пуціна абмежаваць колькасьць нярускіх гандляроў на рынках.
Паводле ацэнак агульная колькасьць удзельнікаў нэанацысцкіх і скінхэдаўскіх груповак у Расеі складае прыкладна 70 тысяч чалавек.
Апошнім часам зьмяніўся накірунак этнічнага гвалту. Раней вельмі часта яго ахвярамі былі чарнаскурыя студэнты з Афрыкі, цяпер ахвяры – пераважна працаўнікі з краін Цэнтральнай Азіі. Скажам, з 57 забітых сёлета – 31 – ураджэнцы Узбэкістану, Таджыкістану і Кіргізстану.
Этнічная варажнеча ў дадзеным выпадку абвастраецца ўяўленьнем, што чужынцы адбіраюць працоўныя месцы ў славянаў.
Праваабаронца Сьвятлана Ганушкіна мяркуе, што гэты новы накірунак гвалту, яго беспакаранасьць сьведчыць пра шчыльныя сувязі ўладаў з будаўнічымі арганізацыямі:
“Цяпер галоўныя ахвяры – ураджэнцы Цэнтральнай Азіі. Улады дазваляюць гэта, бо цяпер гэтыя людзі – асноўны матэрыял для нявольніцкай працы. І іх безабароннасьць выгадная для тых, хто эксплюатуе іх працу. Выгадна мець рабочага запалоханага, і ўлада выйграе, бо яна блізкая да гэтых структураў”.
Многія мігранты, ня ў змозе вытрымаць небясьпеку, сканчаюць жыцьцё самагубствам, некаторыя схільныя да крывавай помсты. Гаўхар Джураева, таджычка, яна – грамадзянка Расеі, узначальвае групу за правы мігрантаў. Гаўхар жыве ў Маскве ўжо 15 гадоў, але не адчувае сябе ў бясьпецы:
“Каб адчуваць сябе камфортна, трэба перастаць глядзецца ў люстра”.