У пераліку – 3 мільёны даляраў, што ўтрая больш за першапачатковы кошт. Пагадненьне пакупніка з Валожынскім райвыканкамам мусіць быць падпісанае не пазьней за 12 чэрвеня. Атрыманыя ад аўкцыёну грошы будзе пераразьмяркоўваць ліквідацыйная камісія.
Год таму на рашэньне Вярхоўнага суду Беллітфонд быў зьліквідаваны. Да такога рашэньня спрычынілася Міністэрства юстыцыі, якое палічыла: грамадзкае аб’яднаньне дапусьціла шэраг парушэньняў статутнай дзейнасьці, якія не былі выпраўленыя. Цяпер вырашаецца лёс маёмасьці, якой валодаў фонд. Перадусім гэта тычыцца санаторыя-прафілякторыя пісьменьнікаў пад Ракавам, збудаванага ў 1986 годзе. За запазычанасьці па аплаце за камунальныя паслугі частка комплексу “Іслач” -- галоўны корпус, тры катэджы, кацельня й жылы дом для абслугі -- была выстаўленая на аўкцыён яшчэ ў 2006 годзе. Сёньня з малатка пайшла ўся пісьменьніцкая маёмасьць.