Як і меркавалася, фаварытамі сваіх груп у Галіфаксе сталі канадцы, а ў Квэбэку – расейцы. Пры ўдалай для абедзьвюх камандаў раскладцы яны паміж сабой сутыкнуцца 18 траўня ў фінале.
Упэўненае прасоўваньне каманды Вячаслава Быкава спачатку ў чвэрцьфінал, а потым і ў паўфінал наклікала цэлы паток турыстаў з усёй Расеі. Як вынік – паліцы гандлёвых кіёскаў, якія знаходзяцца ў фае лядовага Палаца Colisee Pepsi і займаюцца продажам сувэнірнай прадукцыі з сымболікай сусьветнага першынства, рэзка апусьцелі. І ўжо ўчора ня толькі немагчыма было знайсьці гульнявы свэтар за 225 даляраў форварда “Вашынгтон Кэпіталз” Аляксандра Авечкіна, але і сувэнірных клюшак, шайбаў і бэйсболак. Хоць, верагодна, арганізатары турніру прыхавалі свае сувэнірныя запасы, каб у фінальнай стадыі чэмпіянату рэалізаваць па больш высокай цане. А можа ўсё будзе выкінута сёньня: у 17.00 па канадзкім часе ў Квэбэку пройдзе сустрэча расейскай каманды “Газпромэкспарт” супраць іншых хакейных зорак сьвету ўзору 70-90-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Прыемная навіна для беларускай зборнай. Пасьля выйгрышу зборнай Канады ў нарвэжцаў зь лікам 8:2, каманда Курта Фрэйзэра афіцыйна аформіла пуцёўку на алімпійскія гульні 2010 году ў канадзкі Ванкувэр без папярэдняга адбору.
І яшчэ. Пасьля заканчэньня сусьветнага першынства ў Манрэалі павінен адбыцца кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакею. Паводле папярэдняй інфармацыі, пытаньне аб абвяшчэньні гаспадара сусьветнага першынства-2014, на правядзеньне якога прэтэндуе Менск, на парадку дня не стаіць: яно будзе разглядацца роўна праз год – пасьля завяршэньня сусьветнага першынства 2009 году ў Швэйцарыі. Галоўным пытаньнем хакейнага саміту ў Манрэалі будуць выбары прэзыдэнта IIHF.
Алесь Слуцкі, Квэбэк