У асноўным часе матч скончыўся зь лікам 2:2 (1:0; 0:1; 1:1). Шайбы зь беларускага боку закінулі Яраслаў Чупрыс і Андрэй Касьціцын, з буліту – Дзьмітры Мялешка.
Такім чынам, зборная Беларусі ў сваёй падгрупе набрала пакуль толькі 2 ачкі і страціла шанец трапіць у чвэрцьфінал чэмпіянату.