Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню БХК трымаюць на беларуска-польскай мяжы


Пра гэта затрыманы праваабаронца Алег Гулак паведаміў “Радыё Свабода” праз мабільны тэлефон зь пераходу “Варшаўскі мост” на беларуска-польскай мяжы. Разам зь ім на мяжы трымаюць праваабаронцу Эдуарда Баланчука.


“Мы вярталіся з Польшчы на аўтамабілі. Больш за тры гадзіны ўжо на памежным пераходзе, але ўсё ня можам прайсьці памежны кантроль. Спачатку супрацоўнікі спэцслужбаў правяралі мой пэрсанальны кампутар і хацелі яго затрымаць. Потым прыдумалі, нібыта ў нас могуць быць фальшывыя грошы. Праверылі, нічога не знайшлі, але ўсё роўна нас не прапускаюць”, — распавёў Алег Гулак.

Паводле праваабаронцы, ягонаму сябру стала блага і для яго выклікалі аўтамабіль хуткай дапамогі, але памежнікі не дазволілі ім скарыстацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG