Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Сіўчык: “Юбілей БНР адсьвяткую на вуліцы”


Чым ёсьць 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі для Беларусі сёньняшняй? Як лепей, на погляд знаных беларусаў, адзначаць юбілей БНР? Вячаслаў Сіўчык — адзін з арганізатараў і заяўнікаў сьвяткаваньня ў розныя гады. За гэта ў 1997 годзе супраць яго была распачатая крымінальная справа. На знак пратэсту палітык трымаў 30-дзённую галадоўку ў зьняволеньні. 25 сакавіка 2004 году Вячаслаў Сіўчык разам з аднадумцамі прыкаваўся ланцугамі на Кастрычніцкай плошчы Менску зь лёзунгамі “Няхай жыве БНР”.


Карэспандэнтка: “Як вы будзеце сьвяткаваць 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі?”

“Сьвяткаваць 25 сакавіка я буду традыцыйна. Натуральна, што я прыйду на плошчу Якуба Коласа. І калі ў мяне будзе такая магчымасьць, то пасьля мы будзем сьвяткаваць у мяне ў хаце разам з усёй сям’ёй. Я вельмі спадзяюся, што дажыву да таго часу, калі гэта будзе сьвятам усяго майго народу. Бо больш сур’ёзнай даты ў ХХ стагодзьдзі ў нашай нацыі няма”.

Карэспандэнтка: “Што для вас гэтая дата і сьвята абвяшчэньня БНР?”

“Для мяне гэта дата ня толькі абвяшчэньня нашай дзяржаўнасьці ў ХХ стагодзьдзі, але гэта таксама дата, асьвечаная нашымі шматлікімі змагарамі. Бо я ніколі не забуду ўспамінаў нашых эмігрантаў, у якіх распавядалася, што 25 сакавіка 1940 году аднаго беларуса так зьбілі ў вілейскай турме, што ён ня мог гаварыць. Адзінае, што ён мог зрабіць — гэта напісаць на пыле камэрнага вакна лічбу 25. Я ведаю найноўшую гісторыю нашай краіны, я ведаю, якія намаганьні даводзілася прыкладаць беларускім патрыётам, каб гэтая дата заставалася на менскіх вуліцах. Для мяне гэта таксама вельмі важна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG