Хлопцы і дзяўчаты з “Моладзі БНФ” запалілі каля помніка Ўладзімеру Караткевічу ў прыдняпроўскім парку 200 сьвечак. Усім мінакам, якія зьвярталі ўвагу на незвычайнае асьвятленьне помніка народжанага ў Воршы пісьменьніка, удзельнікі акцыі тлумачылі сымбалічны сэнс запаленых сьвечак: гэтыя агеньчыкі – знак нязгаснае любові да роднай мовы і беларускай гісторыі, якую Ўладзімер Караткевіч заклікаў шанаваць у сваіх творах.
Як паведаміў аршанскі актывіст Ігар Казьмярчак, да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца з 1999 году паводле рашэньня ЮНЭСКО, у Воршы падрыхтавалі і правялі адмысловую акцыю.
Хлопцы і дзяўчаты з “Моладзі БНФ” запалілі каля помніка Ўладзімеру Караткевічу ў прыдняпроўскім парку 200 сьвечак. Усім мінакам, якія зьвярталі ўвагу на незвычайнае асьвятленьне помніка народжанага ў Воршы пісьменьніка, удзельнікі акцыі тлумачылі сымбалічны сэнс запаленых сьвечак: гэтыя агеньчыкі – знак нязгаснае любові да роднай мовы і беларускай гісторыі, якую Ўладзімер Караткевіч заклікаў шанаваць у сваіх творах.
Самае папулярнае
1