Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце сям'і Лукашэнкі? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія выдасьць Лукашэнку беларусаў? У праграме «ПіК Свабоды» Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі.
Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям’я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царукʼяна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў?
Як зьмянілі Беларусь і сьвет тры гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны? Ці стала Беларусь расейскім ваенным палігонам? Што самае галоўнае зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Ці стала Беларусь расейскім вайсковым палігонам? Што зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Як шмат беларусаў атрымалі прышчэпку ад «русского мира»? І ці плённа чакаць так званага «акна магчымасьцяў»?
Беларуская мова дазваляе апісаць чалавечыя рысы — і аблічча, і характар — вельмі дакладна, вобразна, сакавіта. Ці валодаем гэтым моўным інструмэнтам?
Сьцьвярджэньне, што жанчынам трэба спаць больш, чым мужчынам, нярэдка можна сустрэць на спэцыялізаваных форумах. Газэта The New York Times апытала экспэртаў, каб высьветліць, ці гэта сапраўды так.
Новы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам Сашам Філіпенкам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якімі стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі.
Галоўнай падзеяй тыдня стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі? У эфіры Свабоды разважаюць экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў і Іван Краўцоў.
Галоўнай падзеяй тыдня ў сьвеце стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Уладзімера Зяленскага. Ці будзе яна мець наступствы для амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у жывым эфіры Свабоды адказаў на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, плян Дональда Трампа завяршыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь.
Лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у гадзінным жывым эфіры Свабоды адказвае на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, пра плян Дональда Трампа завершыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь.
Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Саудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену паслабленьня санкцыяў на вызваленьне палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?
Пра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі гаворым з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў форуме ў сталіцы Баварыі.
Як беларуская тэма прагучала на Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Якім можа быць месца Беларусі ў перамоўным працэсе аб спыненьні вайны Расеі супраць Украіны? Якая можа быць роля дэмакратычных сілаў Беларусі ў выпадку ўгоды паміж адміністрацыяй ЗША і рэжымам Лукашэнкі?
Мала хто ня чуў старую максыму «Сьняданак зьеж сам, абед падзялі зь сябрам, а вячэру аддай ворагу». Але ў наш час дыетолягі ня так адназначна ацэньваюць гэтую параду. Некаторыя сьцьвярджаюць, што для добрага сну і для пахудзеньня важна мець тры паўнавартасныя прыёмы ежы кожны дзень.
Як запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.
Як запісваюць прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк, якая правяла 4 гады за кратамі, 270 дзён у ШЫЗА і карцарах.
Абмяркоўваем вызваленьне зь беларускай турмы журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка і праект Паўла Лібера па стварэньні лічбавай Беларусі.
Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч.
Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі?
У жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97» Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў.
Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму.
Зьвесткі мэдыкаў адносна ўжываньня алькаголю супярэчлівыя. Адны дасьледаваньні знаходзяць карысьць ад умеранага ўжываньня сьпіртнога, а іншыя ўсё часьцей кажуць пра яго патэнцыйныя шкоды для здароўя.
У этэры «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Госьці эфіру: Арцём Брухан, Міхайла Самусь і Андрэй Стрыжак
У этэры «ПіКа Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Ўладзімер Зяленскі? Хто насамрэч уплывае на вызваленьне палітвязьняў?
Аляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі.
Невядомыя асобы атрымалі доступ да чату з ботам праекту «Беларускі Гаюн». Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях? Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні.
Стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька паведаміў 5 лютага, што невядомыя атрымалі доступ да чату з ботам праекту.
Ці адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Ці адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі?
Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры з праваабаронцам і былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам і блогерам, былым палітвязьнем Вадзімам Ермашуком.
Што цяпер можа адбывацца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Чаму жыцьцё вязьняў і палітвязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» за кратамі застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве?
Амэрыканская газэта The New York Times піша, што на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў фіксуецца новы варыянт COVID-19 пад назвай XEC. У краіне рэзка ўзрасла колькасьць шпіталізацыяй і сьмерцяў.
Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША адновіцца праз 90 дзён? Наколькі вялікая была дапамога Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае гэта з Валерам Кавалеўскім.
Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША будзе адноўленае праз 90 дзён? Наколькі вялікая была падтрымка Злучаных Штатаў у справе дэмакратычных пераменаў у Беларусі? І якой можа быць супраца дэмакратычных сілаў з новай адміністрацыяй ЗША?
28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.
У Ляхавічах 28 студзеня меўся пачацца суд над «Настаўніцай году-2023» Берасьцейскай вобласьці Тацянай Крапіневіч. Яе абвінавачваюць у «онлайн-пікетаваньні» ў сацсетках. Амаль 5 год таму пэдагог разьмясьціла там выяву зь нечым бел-чырвона-белым.
Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмым разам абвесьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае зь сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.
Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвясьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Ці справіўся ўрэшце Лукашэнка з траўмай 2020 году?
Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў? Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды» разважае Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.
Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў? Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі?
Свабода ў нядзелю вяла жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Эфір на ютуб-канале Свабода Premium працягваўся 2,5 гадзіны.
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. Што мы ведаем пра Закон, яго выкананьне і вынікі?
Якія шанцы на адлігу ў Беларусі пасьля сёлетніх выбараў? Якім будзе непрызнаньне гэтых выбараў з боку Захаду? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Што можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі? Санкцыі ці перамовы? Які ў рэжыму плян на прэзыдэнцкія выбары і што адбудзецца пасьля іх? Ці могуць нешта зьмяніць падчас выбараў прапановы дэмакратычных сілаў? Госьці эфіру Свабоды – Павал Латушка і Павал Вусаў.
Лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк заявіў, што каб вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, альтэрнытывы перамовам Захаду з Лукашэнкам няма. Ці так гэта? Якое значэньне для краіны будуць мець прэзыдэнцкія выбары і ці зможа на іх паўплываць апазыцыя?
Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй? Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Што азначае для беларусаў прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША? Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй? Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня?
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі. Аўтар дакладу Джордж Бэрас госьць Свабоды.
Загрузіць яшчэ