Падзеі тыдня тлумачыць аналітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Інтэрвію прайшло ў атмасфэры ўзаемнай сымпатыі. Аднак усё ж была адна тэма, якая зьяўляецца даволі хваравітай для Лукашэнкі. Гэта пытаньне пра дэмакратыю. Калі кранаюць за балючае месца, то ён пачынае хвалявацца, зрываецца. І пераходзіць у атаку, пачынае «выкрываць» заходнюю дэмакратыю.
Беларус расказаў, як пасьля турмы зьехаў жыць у Гішпанію і зь якімі складанасьцямі там сутыкнуўся. Кіраўнік фонду дапамогі беларусам расказаў пра складанасьці эміграцыі ў непапулярныя для пераезду краіны.
Расейскі прадусар і журналіст Міша Козыраў выпусьціў фільм пра беларускія пратэсты 2020 году і пра ролю музыкі ў гэтых падзеях. «Свабода» распытала аўтара, чаму падзеі пяцігадовай даўніны ў Беларусі застаюцца актуальнымі дагэтуль і як беларускі пратэст успрымалі звонку.
На пачатку 1995 году Аляксандар Лукашэнка, незадоўга да таго абраны прэзыдэнтам Беларусі, агучыў ідэю рэфэрэндуму, вынікі якога паўплывалі на ўвесь далейшы ход беларускай гісторыі.
Дзяржаўная ідэалёгія — яскравая прыкмета таталітарнай дзяржавы. Яна манапольна навязваецца дзяржавай грамадзтву з выкарыстаньнем усіх інстытутаў улады, яе абавязаны прызнаваць усе грамадзяне. Але гэта супярэчыць прынцыпам дэмакратычнай дзяржавы — свабодзе сьветапоглядаў, прыярытэту правоў чалавека
Акумулятарны завод у Берасьці, супраць будаўніцтва якога пратэставалі мясцовыя жыхары, ідзе ў прастой. Свабода прыгадала іншыя інавацыйныя праекты, якія сталі праблемай як для ўладаў, так і для сваіх уладальнікаў.
Сяржук Вітушка (1965–2012) — кіраўнік «Талакі», моладзевай арганізацыі, якая ўзьнікла ў сярэдзіне 1980-х гадоў і стала адным з рухавікоў новага беларускага адраджэньня.
Нарадзіўся ў Маларыце, вывучаў «марскую біялёгію» ў Партугаліі, ахоўваў рэдкіх птушак і апублікаваў навуковую працу пра 68 відаў стракозаў у Беларусі. Гісторыя арнітоляга і адмыслоўцы ў стракозах Дзяніса Кіцеля.
Суседзі Беларусі пачынаюць разумець, што беларуская дыктатура — гэта ня толькі яе ўнутраная справа. Без вырашэньня «беларускага пытаньня» немагчыма казаць пра трывалы мір у рэгіёне. Бо нявырашанасьць унутрыпалітычнага канфлікту ў 2020 годзе выплюхнулася за межы і стварыла крызіс бясьпекі ў рэгіёне.
Тры гады таму сям’я Марты Барадзіной мусіла ўцякаць зь Беларусі пасьля таго, як яе бацьку затрымалі за фатаздымкі расейскіх вайскоўцаў. У размове з Свабодай Алег і Марта Барадзіны расказалі пра посьпехі на новым месцы.
Амаль два тыдні няма ніякіх зьвестак пра сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. Свабода знайшла калег Анжалікі, якія размаўлялі зь ёй ужо пасьля таго, як нібыта яе тэлефон быў зафіксаваны ў Беларусі.
Сьпіс тавараў, на якія ў Беларусі рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазыцыяў. Гэта прадукты, электратавары, мэбля, тэкстыльныя вырабы. Расказваем пра наступствы.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Фонд «Музэю Вольнай Беларусі» ў Варшаве папоўніўся нехарактэрным для яго экспанатам — сакрэтным лістом, напісаным у 1773 годзе берасьцейскім ваяводам Янам Антоніем Гараінам, які абараняў незалежнасьць Рэчы Паспалітай ад Расейскай імпэрыі.
Праз трыццаць пяць гадоў пасьля таго, як савецкія вайскоўцы пачалі пакідаць чэскую авіябазу ў Мілавіцах, у браняваных ангарах, дзе некалі былі вайсковыя самалёты МіГ, цяпер стаяць лёгкія «Сэсны».
Міністэрства адукацыі прапануе забараніць выкладаньне онлайн празь небеларускія сэрвісы, а таксама прымусіць лягапэдаў працаваць выключна індывідуальна. Расказваем пра новы законапраект і пра тое, як на яго рэагуюць рэпэтытары.
Свабода пагаварыла пра наступ новых візуальных тэхналёгіяў зь людзьмі, якія дзесяцігодзьдзямі ствараюць выявы ўласнымі рукамі й пачуцьцямі і не зьбіраюцца карыстацца дапамогай штучнага інтэлекту.
Беларус Ільля Жалезьнякоў, расказаў, як яму ў Польшчы зрабілі перасадку донарскага сэрца. Пакуль Ільля ляжаў у шпіталі, яго падтрымлівалі незнаёмыя суайчыньнікі.
Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 11 «Аб удасканаленьні функцыянаваньня сыстэмы органаў улады і кіраваньня, узмацненьні выканальніцкай дысцыпліны».
У межах гэтай ініцыятывы праходзілі фэстывалі, канцэрты, ствараліся кліпы і шоў. Цяпер кампанія просіць дапамогі. Расказваем, што гэта за праект і ў чым яго важнасьць для беларусаў.
Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Кая Калас заявіла, што ў бягучых перамовах аб спыненьні агню ва Украіне «няма станоўчых сыгналаў ад Расеі» і што Масква «проста гуляе ў гульні».
Калі прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу наведае Вугоршчыну, ён ня будзе арыштаваны, нягледзячы на ордэр на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суду за меркаваныя ваенныя злачынствы ў Газе.
Як відаць, Аляксандар Лукашэнка прыняў палітычнае рашэньне будаваць у Беларусі другую АЭС. Аднак адказу на пытаньне, навошта яна патрэбная Беларусі, ніхто не дае і нават не зьбіраецца даваць. Яно не абмяркоўвалася ня толькі сярод адмыслоўцаў, але нават ва ўрадзе.
Да прызначэньня на новую пасаду Караеў быў асабістым памочнікам Лукашэнкі на Горадзеншчыне. У жніўні 2020 году ён узначальваў МУС.
Бясплатная праца ў Беларусі, будоўля ў ЗША, кіраўніцтва дасьледчай групай у нямецкім унівэрсытэце. Беларускі навуковец расказаў, чаму беларусам варта павучыцца ад Кітаю.
1 красавіка больш за тысячу чалавек сабраліся ля амбасады ЗША ў Вільні, каб ушанаваць памяць амэрыканскіх салдат, якія загінулі на палігоне ў Падбродзьдзі. У акцыі салідарнасьці таксама прынялі ўдзел вядомыя палітыкі краіны.
«Сайт часова недасяжны, вядуцца рэглямэнтныя працы». Такую аб’яву з 5 сакавіка можна ўбачыць на сайце Вярхоўнага суду Беларусі, калі паспрабаваць адкрыць разьдзел «Расклад паседжаньняў».
У Беларусі застаецца праблема кадравага дэфіцыту, працоўных месцаў становіцца болей з кожным месяцам. Каб вырашыць праблему, улады завабліваюць мігрантаў, падымаюць заробкі і ціснуць на беспрацоўных. Што гэта дае і ў чым корань праблемы.
У апошнія тыдні Злучаныя Штаты, Расея і Ўкраіна прапануюць рамкі для спыненьня агню — адна з прапановаў тычыцца абароны энэргетычнай інфраструктуры, такой як электрастанцыі і лініі электраперадачаў, а другая факусуецца на зьмяншэньні баявых дзеяньняў у Чорным моры.
Беларуская служба Радыё Свабода — ці проста Свабода, як нас часта называюць беларусы — вымушаная адправіць частку рэдакцыі ў адпачынак, бо прыпынена фінансаваньне. Аднак мы не разьвітваемся.
Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады Анжалікай Мельнікавай, якая зьнікла некалькі тыдняў таму? Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго ў яе быў доступ? Каму можа быць выгадна зьнікненьне сьпікеркі КР?
Кампанія па прызначэньні на кіроўныя пасады сілавікоў спынілася ў 2024 годзе. Цяперашняе прызначэньне кіраўніком Гарадзенскай вобласьці экс-міністра МУС Юрыя Караева ідзе насуперак гэтай тэндэнцыі. Наўрад ці кадравае рашэньне зьяўляецца зломам трэнду, аднак у пэўным сэнсе яго можна лічыць знакавым.
Які выгляд меў Ірпень у сакавіку 2022 году і што зьмянілася за тры гады пасьля вызваленьня — глядзіце ў фотарэпартажы Радыё Свабода.
Свабода паглядзела, якія зьмены заплянаваныя ў Беларусі ў красавіку 2025 году.
Праз тры гады пасьля таго, як украінскія сілы вызвалілі Бучу каля Кіева, дзе расейскія войскі зьдзейсьнілі адны з самых страшных злачынстваў у вайне, прынамсі 33 мірныя жыхары гэтага гораду застаюцца ў зьняволеньні ў Расеі.
Гісторыя посьпеху беларускага хіміка Дзьмітрыя Фірагі, які распрацоўвае ў Нямеччыне навуковы софт, што дапамагае ў вытворчасьці лекаў і чый артыкул апублікаваў прэстыжны часопіс Nature.
Радзівілаў называлі некаранаванымі каралямі Вялікага Княства Літоўскага, яны займалі найвышэйшыя пасады ў дзяржаве, спрабавалі аддзяліць Княства ад Рэчы Паспалітай і плянавалі стварыць уласны флёт на Чорным і Балтыйскім моры. Адкажыце на 10 пытаньняў і праверце сваё веданьне гісторыі Беларусі. ТЭСТ
У пачатку гэтага году Беларусь стала асноўным імпартэрам расейскага піва. Вытворцы гэтага напою з Расеі і надалей плянуюць нарошчваць пастаўкі на беларускі рынак. Разьбіраемся, што гэта значыць для беларускіх вытворцаў і спажыўцоў.
У Беларусі ўжо ідзе сэзон збору бярозавага соку. Зьбіраць можна з пачаткам актыўнага руху соку па ствале дрэва, пра што сьведчыць набуханьне пупышак на галінках.
Праект беларускі Тацяны Чыпсанавай «Тэ Урэўэра — жывы продак народу тухаэ» перамог у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Акіяніі ў конкурсе World Press Photo. У ім Тацяна апавядае пра народ нгаі тухаэ, які жыве ў прыродаахоўным рэгіёне Тэ Урэўэра ў Новай Зэляндыі.
Вольга Бондарава, якая праславілася сваімі даносамі, пасьля якіх скасоўвалі традыцыйныя культурныя імпрэзы, атрымала 13 дзён адміністрацыйнага арышту. Прыгадваем, як яна змагалася супраць і без таго рэдкіх для Беларусі канцэртаў і фэстываляў.
Творчыя асобы — пісьменьнік, культуроляг, паэтка, мэдыяактывіст, музыка — разважаюць, што беларусы могуць страціць з закрыцьцём Радыё Свабода. І апавядаюць свае гісторыі, зьвязаныя з гэтым мэдыя.
Толькі пасьля 2020 году беларуская дыяспара стала палітычным фактарам. Апазыцыя ў замежжы — паўнапраўны прадстаўнік калі і ня большасьці, то вельмі значнай часткі беларускага народу, яна набыла легітымнасьць. Гэта асабліва важна пры сумнеўнай легітымнасьці рэжыму Лукашэнкі.
Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская напярэдадні выступу ў Чэскім музэі музыкі. Канцэрт арганізавала Прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк патлумачыў, як беларускія пратэсты паўплывалі на ягоную працу і як зь ягонай сямейнай гісторыяй перагукаецца лёс Ігара Лосіка і іншых цяпер зьняволеных журналістаў РСЭ/РC.
Ці сапраўды прычына няўдачаў нацыянальнага руху беларусаў — няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іхны шлях адрозьніваецца ад беларускага?
Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя.
Турэччына ахопленая масавымі пратэстамі пасьля арышту лідэра апазыцыі. Што гэта можа азначаць для краін рэгіёну, дзе Турэччына адыгрывае ўплывовую ролю?
Загрузіць яшчэ