Спэцдакладчыкі ААН Нілс Муйжніекс, Аляксандра Ксантакі, Фарыда Шахід, Маргарэт Сатэртуэйт і Бэн Соўл заклікалі Беларусь не сьпяшацца з прыняцьцем законапраекту «Аб зьмяненьні законаў па пытаньнях забесьпячэньня правоў дзяцей», які Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытаньні 7 лютага 2025 году.
З 2020 году зь Беларусі эмігравалі сотні тысяч чалавек. Сярод іх ёсьць пэнсіянэры, якія актыўна бралі ўдзел у пратэстах, а таксама і тыя, хто не пасьпеў зарабіць у Беларусі на пэнсію. Расказваем, як яе атрымаць за мяжой і на што можна разьлічваць.
Абвінавачаны знаходзіўся ў вышуку больш за дзесяць гадоў, але быў арыштаваны, калі прыехаў у Польшчу на працу, паведамляе PAP.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
Былы палітвязень Аляксандар Бабіч расказаў Свабодзе, як ён гатуе паляндвіцу з памідорамі, каму больш падабаецца вострае і чаму ён ня хоча скарачаць час на сушку мяса.
Жаночае беспрацоўе ў Беларусі з 2020 году скарацілася з 3,3% да 2,7%, расказала міністарка працы.
З нагоды 8 сакавіка, Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы, беларускі розных краін ладзяць шэраг тэматычных імпрэзаў для жанчын. Публікуем іх расклад.
У Рыты Юшкевіч сьпінальная цяглічная атрафія II тыпу. Для лячэньня хваробы патрабаваўся адзін укол Zolgensma, які каштуе амаль 2 млн даляраў. Гэтую суму беларусы сабралі, але цяпер выявілася, што зрабіць іньекцыю немагчыма.
Заробак жанчын у Беларусі на 25–26% меншы, чым у мужчын, піша выданьне «Мінск-Навіны» з спасылкай на Белстат.
Напярэдадні 8 сакавіка праект «Хуткая гуманітарная дапамога» распачаў збор у падтрымку беларусак, якія знаходзяцца ў зьняволеньні, або ўжо выйшлі на волю, але ўсё яшчэ маюць патрэбу ў падтрымцы.
У пункце пропуску «Брэст» на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу тэстуюць аўтаматычны комплекс памежнага кантролю, які дазволіць беларусам зь біямэтрычнымі пашпартамі праходзіць працэдуру без удзелу памежніка, паведамляе выданьне BG.media.
Валожынская раённая газэта «Працоўная слава» паведаміла, што ў рамках акцыі «Сябруем з законам!» супрацоўнікі інспэкцыі ў справах непаўналетніх Валожынскага РАУС арганізавалі вучням з розных школ раёну экскурсію ў Менск.
У 2024 годзе суд Астравецкага раёну прыцягнуў 51 чалавека да адміністрацыйнай адказнасьці паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляе «Астравецкая праўда».
Пра гэта сам Хелезін паведаміў у Facebook.
Будынак музэю, на задумку ўладаў, разьмесьціцца ў Цэнтральным раёне сталіцы, паміж праспэктам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Сьвіслаччу. Раней на гэтым месцы быў парк «Дрымлэнд». Новаму комплексу зьбіраюцца даць назву «Парк народнага адзінства».
Гэта робіцца, каб пакінуць за кратамі і псыхалягічна зламаць чалавека, перакананы былы палітвязень Леанід Судаленка.
У маладосьці служыў у КДБ, у 50 гадоў перайшоў на беларускую мову, адбыў арышт за акцыю, у якой ня ўдзельнічаў. Размова з 63-гадовым беларускім уцекачом Алесем Івановым, якога ў СІЗА называлі «беларускамоўным дзедам».
Праваабарончая супольнасьць прызнала ў лютым палітвязьнямі 39 чалавек і запатрабавала рэабілітацыі 16 экс-палітвязьняў, аб пазбаўленьні волі якіх стала вядома ўжо пасьля вызваленьня. Такія дадзеныя зьмяшчаюцца ў падрыхтаваным «Вясной» аглядзе сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым 2025 году.
«Залаты» пашпарт Вануату выдаецца ў рэкордна кароткія тэрміны — ад 1 да 4 месяцаў — і дазваляе рабіць бязьвізавыя паездкі больш як у 100 краін сьвету, адзначае расьсьледніцкая ініцыятыва «Бюро».
Каля 10 тысяч пэнсіянэраў «вярнуліся на рынак працы» пасьля адмены зьніжаных выплат у выпадку працы, паведаміла журналістам начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава на прэс-канфэрэнцыі 4 сакавіка.
Мапа заснавана на экспэртных ацэнках юрыстаў і носіць рэкамэндацыйны характар. Канчатковае рашэньне аб паездцы залежыць ад індывідуальных абставін (статусу, крымінальных спраў, вышуковых баз і інш.), паведамілі распрацоўнікі праекту.
Рабочая група Інстытуту ўзбэцкай мовы, літаратуры і фальклёру Акадэміі навук Узбэкістану прапанавала замяніць замежныя словы нацыянальнымі аналягамі.
Журналістка Ксенія Луцкіна зьехала зь Беларусі разам з 14-гадовым сынам Мацьвеем. Пасьля чатырох гадоў турмы і вызваленьня летам 2024 году яна змагла пражыць на Радзіме толькі шэсьць месяцаў.
Былы зьняволены з палітычных матываў ужо выехаў зь Беларусі.
Былую палітзьняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вывезьлі зь Беларусі. Яна знаходзіцца ў бясьпецы, паведаміў 4 сакавіка сузаснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
За выходныя дні чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу павялічылася больш як у 10 разоў, паведаміла 3 сакавіка прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
Беларускія ўлады ўжо 10 гадоў вядуць барацьбу з «сацыяльным утрыманствам». Спачатку гэта быў так званы «дармаедзкі падатак», цяпер — падвышаная аплата камунальных паслуг і пагрозы ад міліцыі.
Разгляд крымінальнай справы Веранікі Жалубоўскай, якую вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах, пачаўся 4 сакавіка 2025 году ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску.
Беларуская мастачка Леся Пчолка выдала кнігу «Descent into the Marsh», дзе параўнала пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу. У альбоме зьмешчаныя яе фатаздымкі, зробленыя ў 2020 годзе ў Менску, а таксама фатаздымкі з пратэстаў у Ганконгу.
У Празе прайшоў вечар салідарнасьці з палітзьняволенымі праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам, Алесем Бяляцкім і Ўладзем Лабковічам.
Міліцыя «гатовая да аховы парадку падчас правядзеньня паседжаньня Ўсебеларускага народнага сходу» (УНС), якое адбудзецца ў красавіку, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 3 сакавіка ў Менску міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Выйшаў з друку «Беларускі каляндарны энцыкляпэдычны даведнік», які падрыхтаваў гісторык і краязнаўца з Горадні Ўладзімер Хільмановіч.
Беларускія ўлады пачалі актыўна зьвяртацца да новых рэпрэсіўных практык як у дачыненьні да тых грамадзян, якія застаюцца ў краіне, так і да тых, хто вымушаны быў выехаць за мяжу, кажуць праваабаронцы.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за пратэсты ў Берасьці ў 2020 годзе асудзілі сама меней 19 груп.
Большасьць беларусаў у Літве мае дазвол на жыхарства ў сувязі з працай. З гуманітарных прычынаў — толькі 961 чалавек.
За студзень і люты 2025 году суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 1117 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі. Гэта ўдвая больш, чым за першыя два месяцы 2024 году.
Новае дасьледаваньне паказала, што людзі, якія жывуць у гарачых рэгіёнах, маюць больш зьмен на малекулярным узроўні, чым тыя, хто жыве ў прахалодных месцах, а экстрэмальная сьпякота зьвязана з паскораным старэньнем пажылых людзей. Пра гэта піша The New York Times.
Вершы на волі і вершы за кратамі розьняцца ня толькі і ня столькі месцам іх стварэньня. Часта ў турме яны становяцца адзіным спосабам кантакту зь дзецьмі, незаменным болесуцішальным лекам, містычнай повязьзю з рэчаіснасьцю.
28 лютага у Беларускім Замку ў Вільні прайшла сустрэча з нобэлеўскай ляурэаткай, пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч.
Кампанія Microsoft у пятніцу абвясьціла, што неўзабаве спыніць працу папулярнага сэрвісу відэазванкоў Skype, якім карысталіся сотні мільёнаў людзей па ўсім сьвеце. Skype спыніць сваю працу ў траўні. Карыстальнікам прапануецца перайсьці на больш сучасны сэрвіс Teams, які таксама належыць Microsoft.
Амэрыканская поп-зорка Кэці Пэры адправіцца ў космас на ракеце New Shepard кампаніі Blue Origin у складзе жаночага экіпажу.
Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта мы гаворым з самім Лявонам напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
З пачаткам вясны ў Беларусі набудуць моц важныя зьмены, якія закрануць фінансы, падаткі, мэдыцыну, транспарт і сувязь.
Такая пракытка працягваецца ўжо некалькі гадоў, яе зьвязваюць з заходнімі санкцымі.
У Беларусі новы віток затрыманьняў і судоў паводле «народнага» 342-га артыкула за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году. Тэрмін прыцягненьня да адказнасьці за яго можа скончыцца да канца 2025-га. Разьбіраліся зь юрыстамі, чаму ўлады ня могуць спыніцца.
Загрузіць яшчэ