Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка супакойвае: усплёску цэнаў ня будзе


Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што ў краіне няма падстаў для таго, каб вырасьлі цэны на тавары і паслугі.

"Усплёску цэнаў ня будзе", — паабяцаў Лукашэнка журналістам у пятніцу ў Менску.

"У нас дастаткова рэзэрваў, каб кіраваць валютным рынкам краіны", — адзначыў кіраўнік Беларусі.

"Мы сёньня маем дастаткова золатавалютных рэзэрваў — прыкладна 6-7 мільярдаў даляраў, каб задаволіць любы попыт на валюту. У нас няма неабходнасьці сёньня дэвальваваць нацыянальную валюту", — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG