Як паведаміла адвакатка Андрэя Саньнікава Марына Кавалеўская, сёньня ў калегію па крымінальных справах Менгарсуду абаронцамі была накіравана касацыйная скарга.
"Гэта папярэдняя скарга. Больш грунтоўная скарга будзе складзена пасьля азнаямленьня з пратаколам, які нам яшчэ ня выдадзены", – сказала М. Кавалеўская.
Адвакатка нагадала, што на мінулым тыдні А. Саньнікаў таксама накіроўваў касацыйную скаргу. Паводле яе слоў, касацыйную скаргу маюць разгледзець на працягу месяца, аднак, з улікам складанасьці і аб'ёму справы, гэта можа заняць і большы тэрмін.
Раней суд прызнаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску і прысудзіў яго да 5 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.