Замена надмагільляў на менскіх Вайсковых могілках прыпыненая, дзясяткі ўнікальных агароджаў ужо зьнесьлі, 300 танных надгалоўнікаў паставіць пасьпелі.
Лідзкія актывісты Партыі БНФ напісалі скаргі ў райвыканкам і праваахоўныя органы з нагоды публікацыі ў раённай газэце тэксту з ацэнкамі беларускай мовы і яе носьбітаў.
На парадзе 3 ліпеня здарылася нечаканасьць, якую зафіксаваў фотакарэспандэнт агенцтва Reuters — перад трыбунай з кіраўніцтвам краіны адна дзяўчына шпацыравала басанож.
Ахова суду не перашкодзіла падсуднаму Статкевічу сысьці з судовага пасяджэньня. Статкевіч папрасіў канвой, каб яго адвезьлі ў турму даседжваць 10 сутак, якімі ён быў пакараны за адну зь несанкцыянаваных акцыяў.
29 чэрвеня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры распачалася міжнародная канфэрэнцыя «Памятаць дзеля агульнай эўрапейскай будучыні». У канфэрэнцыі ўдзельнічае фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
29 чэрвеня ў Менску прадставілі даклад пра абмежаваньне дзейнасьці адвакатаў у Беларусі, падрыхтаваны Абсэрваторыяй абароны праваабаронцаў (FIDH-OMST) разам з Парыскай калегіяй адвакатаў і праваабарончым цэнтрам «Вясна».
Лідэр партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч заявілі, што дасягнулі «прынцыповай дамоўленасьці» аб правядзеньні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягненьня кампрамісу адносна канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим».
Жыхары Менску абураныя добраўпарадкаваньнем Вайсковых могілак, падчас якога разбураюцца агароджы, старыя помнікі, а замест іх ставяцца аднолькавыя «надгалоўнікі».
22 чэрвеня ў Менску пасьля даволі доўгага перапынку на новым месцы адкрываецца культавая ўстанова — Галерэя «Ў», якая пераехала з праспэкту Незалежнасьці, 37А, на модную вуліцу Кастрычніцкую, 19.
У траўні і чэрвені ў Беларусі пераважае засушлівае надвор’е, ападкаў мала. У вясковых праваслаўных прыходах на просьбу вернікаў і з ініцыятывы сьвятароў адпраўляюць малебны ад бездажджоўя.
20 чэрвеня — Усясьветны дзень уцекачоў. Свабода сабрала 11 фактаў пра тое, колькі ўцекачоў у сьвеце; якія нацыянальныя асаблівасьці Беларусі — хто тут шукае лепшай долі; як чэмпіянат сьвету па футболе прымусіў беларускіх памежнікаў да большай пільнасьці.
Арыштаваны Зьміцер Галко завяршыў знаёмства з крымінальнай справай, паводле якой ён абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяньнях да супрацоўніка міліцыі.
У сядзібе партыі БНФ прайшла прэзэнтацыя кнігі Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у беларускіх турмах». Кніга выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды», яе склалі выбраныя перадачы праграмы «Свабода ў турмах», якую цягам 2011–2017 гадоў вяла на Свабодзе журналістка Алена Струвэ.
Сёньня ў сядзібе Партыі БНФ праходзіць прэзэнтацыя кнігі Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у беларускіх турмах». Кніга выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі выбраныя перадачы праграмы «Свабода ў турмах», якую аўтарка цягам 2011–2017 гадоў вяла на Свабодзе.
Пачалося ўпарадкаваньне тэрыторыі адных з найстарэйшых могілак у Менску — Вайсковых.
На думку менскага палітоляга Рамана Якаўлеўскага, той факт, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сам-насам раней сустрэўся з паўночнакарэйскім лідэрам, чым з расейскім, а сустрэча Трампа і Пуціна дагэтуль усё яшчэ рыхтуецца, гаворыць сам за сябе.
Ацэньваючы вынікі перамоваў кіраўнікоў ЗША і КНДР Дональда Трампа і Кім Чэн Ына, менскі палітоляг, аглядальнік Аляксандар Класкоўскі адзначыў, што цяпер, натуральна, ідзе хваля эўфарыі ў мэдыя.
Працоўная група абрала тры лепшыя эскізныя праекты памятнага знаку з 32-х, што паступілі на конкурс. Пра гэта заявіў 11 чэрвеня на круглым стале рэктар Беларускай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна. Раней Павал Якубовіч казаў, што на конкурс паступіла 60 праектаў.
6 чэрвеня 2018 году праграма «Наше утро» на канале АНТ нечакана была названая «Нашай раніцай», а вядоўцы Люцыя Герашчанка і Герман Цітоў загаварылі па-беларуску.
Рэжысэр і сузаснавальнік «Беларускага свабоднага тэатру» Ўладзімер Шчэрбань паведаміў, што пакідае яго дзеля новага праекту. Ці азначае гэта, што ў Свабодным тэатры адбыўся раскол? Як тэатар будзе існаваць далей?
Загрузіць яшчэ