Рашэньне па справе блогера Антона Матолькі — гэта не судовы прэцэдэнт, які будзе абавязковы для прымяненьня іншымі беларускімі судамі ў аналягічных справах. Але такая судовая практыка ўсё роўна не на карысьць аўтараў.
Як даведалася Свабода, пасьля публікацыі інтэрвію з былым баевіком «ДНР» Раманам Джумаевым ён быў вымушаны зьехаць зь Беларусі і цяпер жыве ў Расеі.
Фігуранта так званай справы антыфашыстаў Зьмітра Цэхановіча пасьля 4 месяцаў зьняволеньня вызвалілі зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.
Амбасада Турэччыны ў Беларусі не дала адназначнага адказу на пытаньне Свабоды наконт скандальнага паведамленьня Anadolu Agency, якое абвінаваціла 2 менскія грамадзкія арганізацыі ў сувязях з «тэрарыстамі» — прыхільнікамі Фэтхулаха Гюлена.
Прэс-сакратар Вярхоўнага суду Менску Юлія Ляскова паведаміла ў сваім Фэйсбуку, што матэрыялы крымінальнай справы Эдуарда Пальчыса накіраваныя ў суд.
Класкоўскі мяркуе, што згортваньне працы Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у Беларусі — гэта мінус і для ўладаў, і для апазыцыі.
Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька можа быць пазбаўлены правоў кіроўцы з-за нявыплачаных штрафаў, якія ён атрымліваў за несанкцыянаваныя акцыі пратэсту.
Падручнік гісторыі мае назву «Ад Адама да Пуціна» і складаецца зь пяці тамоў: «Ад Адама да Македонскага», «Ад Македонскага да Манамаха», «Ад Манамаха да ўпадзеньня грэкаў у ерась», «Ад Фэрары да Грознага», «Ад Грознага да Пуціна».
Беларусь працягне перамоўны працэс па ўступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА, WTO).
«Я рады, што можна скарыстоўваць магчымасьць выбарчай кампаніі, каб уздымаць праблемы, якія існуюць у грамадзтве, або паказваць тую несправядлівасьць, якую стварае рэжым».
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu абвінаваціла дзьве грамадзкія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Менску, у сувязях з «тэрарыстамі» — прыхільнікамі Фэтхулаха Гюлена.
«Мы адказна будзем вызнаваць яго палітвязьнем, бо пазыцыя беларускіх праваабаронцаў у ацэнцы тых падзей 19 сьнежня не мяняецца. Мы лічым, што гэта не былі масавыя беспарадкі. Таму мы ў хуткім часе будзем прымаць адпаведную заяву».
Тэлеканал АНТ у сваім сюжэце «Татуіроўкі за граньню маралі і закону: якая сымболіка падпадзе пад забарону?» закрануў тэму дзейнасьці расейскіх нацыстаў у Беларусі.
У армянскім грамадзтве адчуваецца вялікая незадаволенасьць палітычным рэжымам прэзыдэнта Сержа Саргсяна, але да радыкальных мэтадаў, якія выкарыстоўвалі ў Ерэване байцы групоўкі «Сасна црэр», армяне ня схільныя.
Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Вадзім Салаўёў падрыхтаваў зварот на імя генэральнага пракурора РФ Юрыя Чайкі з прапановай вывучыць дзейнасьць БНФ і арганізацыі «Малады фронт» на прадмет экстрэмізму.
У «Атамбудэкспарце» — у генэральнага падрадчыка будоўлі «Беларускай АЭС» — заяўляюць, што ніякага надзвычайнага здарэньня ці нават сурʼёзнага інцыдэнту на беларускай станцыі падчас будаваньня не адбылося.
У Віцебскім аблвыканкаме пацьвярджаюць, што беларускія падлеткі езьдзілі на ваенізаваныя зборы ў Расею, дзе інструктарамі былі баевікі дывэрсійна-штурмавой выведвальнай брыгады «Русіч», але заяўляюць, што Беларуская праваслаўная царква ня мела да гэтага дачыненьня.
Першамайскі раённы суд Менску адправіў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава, на дапрацоўку.
Перад судом паўсталі пяць чалавек: Заур Дадаеў (былы баец чачэнскага батальёна МУС «Поўнач»), Анзор і Шадзід Губашавы, Тэмэрлан Ескерханаў і Хамзат Бахаеў. Іх абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні забойства па найме ў складзе арганізаванай групы.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч лічыць забойства ў Кіеве Паўла Шарамета ўдарам па Беларусі.
Загрузіць яшчэ