Дагэтуль самы няўдалы пачатак быў на Гульнях 2012 году ў Лёндане, калі першую ўзнагароду ў агульную скарбонку цяжкаатлетка Марына Шкерманкова здабыла толькі на пяты дзень спаборніцтваў. Гэтым разам у мэдалёвым актыве суха ўжо на дзень болей.
Ці можна залежнасьць ад мабільных прыстасаваньняў, у якой апынулася ці не бальшыня сучасных падлеткаў, абярнуць на карысьць для моладзі? Калі не абмяжоўвацца толькі бацькоўскімі натацыямі, а прапанаваць супрацоўніцтва, да свайго паўналецьця дзіцё дойдзе спэцыялістам у самых прасунутых ІТ-сфэрах.
Нешта падобнае на сьвятло ў канцы тунэлю нарэшце пабачылі і беларускія заўзятары — спадзеў на алімпійскія пэрспэктывы найперш пасялілі выступы баскетбалістак і майстра малой ракеткі Ўладзімера Самсонава.
Дэмакратычны актывіст з Астраўца Мікола Ўласевіч, які першым абнародаваў інфармацыю пра няштатную сытуацыю на будаўнічай пляцоўцы Беларускай атамнай электрастанцыі, атрымаў адказ з Генэральнай пракуратуры.
Прэзэнтацыя ініцыятывы «Жанчыны супраць фальсыфікацыяў» адбудзецца 10 жніўня.
Усяго на Алімпіядзе-2016 мэдалі ўжо заваявалі спартоўцы з чатырох дзясяткаў краінаў. Беларусаў у гэтым пераліку пакуль няма. Спадзяваньні перадусім на рэабілітацыю жаночай зборнай у баскетболе, якая пачала турнір зь дзьвюх паразаў запар — ад японак і францужанак.
Гаспадарам эстонскай фірмы Vitransa, якая спэцыялізуецца на міжнародных грузаперавозках, не ўдалося вярнуць аўтамабіль, арыштаваны ў Беларусі на пачатку году. Рашэньнем суду фура-«парушальніца» спагнаная ў даход дзяржавы.
Першы ўік-энд на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра прынёс беларускім заўзятарам суцэльныя расчараваньні.
Незалежныя расейскія мэдыі распачынаюць кампанію інфармаваньня грамадзтва пра няштатную сытуацыю на будаўнічай пляцоўцы першай беларускай атамнай электрастанцыі пад Астраўцом. Галоўным лейтматывам — спыніць будаўніцтва небясьпечнага аварыйнага аб’екту.
На вежы параднага ўваходу ў адрэстаўраваную сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі ўсталяваны гадзіньнік. Ён не прэтэндуе на поўную адпаведнасьць страчанаму арыгіналу, больш за тое, кожная новая гадзіна на ім адлічваецца боем курантаў Спаскай вежы маскоўскага Крамля.
На ўсіх узроўнях чуваць, што мантажныя працы да заканчэньня разбору прыпыненыя, але пытаньняў ад гэтага меней ня стала. Свабода наведалася на Астравеччыну, каб пагаварыць зь мясцовымі жыхарамі.
Навошта беларускім уладам сябра, які ўслаўляе Сталіна, сумуе па Савецкім Саюзе і абражае Захад? Цытатнік ад камуніста №1.
У Расеі далучыліся да абмеркаваньня няштатнай сытуацыі на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС у Астраўцы на Гарадзеншчыне.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Ўльляны Захаранкі на ранейшае азначэньне суду Кастрычніцкага раёну сталіцы.
«Дзьверы кватэры прачыненыя, заходзім — стаяць тапачкі, дзіцячыя сандалікі, вісіць вопратка. На тумбачцы — тэлефон, падняў слухаўку — гудкі... у Прыпяці было страшней, чым на даху рэактару», — мастак Лявон Грышук згадвае пра «чарнобыльскую місію».
Расейская кампанія «Атамбудэкспарт» — генэральны падрадчык будоўлі «Беларускай АЭС» у Астраўцы — ня бачыць нічога сур’ёзнага ў інцыдэнце з падзеньнем корпуса рэактара падчас выпрабавальнага мантажу, але не дае пераканацца ў гэтым журналістам.
Прафсаюз кіроўцаў таксі «Цэнтар» заклікаў сабатаваць працу 29 ліпеня і сысьці на суткі ў адпачынак. Прычынай — дыктат дыспэтчарскіх службаў, якія навязваюць нерэнтабэльныя тарыфы, ставячы таксістаў на мяжу выжываньня.
Якія шанцы на посьпех пратэсту менскіх таксістаў? Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Юры Дракахруст і Ігар Карней.
Менскія таксісты заклікаюць зрабіць 29 ліпеня выходным — на знак пратэсту супраць «дыктату дыспэтчарскіх службаў, якія навязваюць нерэнтабэльныя тарыфы, ставячы кіроўцаў на мяжу жабрацтва».
Аляксандар Шут браў актыўны ўдзел у распрацоўваньні і прасоўваньні палажэньняў тэксту дэклярацыі, а ў красавіку 1995-га быў у ліку дэпутатаў, якія на знак пратэсту супраць травеньскага рэфэрэндуму абвясьцілі бестэрміновую галадоўку ў Авальнай залі і былі жорстка зьбітыя байцамі спэцназу.
Загрузіць яшчэ