Галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука выпусьцілі з-пад варты ўдзень 4 красавіка. Ён застаўся падазраваным у справе.
2 красавіка фотакарэспандэнты Свабоды паназіралі за грамадзкім транспартам у гадзіну пік у Менску і ў чатырох абласных цэнтрах. Вось што яны пабачылі.
Жыхарка Віцебску Аляксандра Чэпік памерла 30 сакавіка ў віцебскай лякарні. У пасьведчаньні аб сьмерці жанчыны напісана «іншая вірусная пнэўманія (COVID-19)». На пахаваньне пабаяліся прыйсьці нават блізкія сябры.
У сярэднім кожны чацьвёрты перастаў наведваць спартовыя заняткі ў беларускіх фітнэс-цэнтрах. Найперш гэта дзеці і пэнсіянэры. Астатнія займаюцца бяз масак і з доступам да антысэптыкаў. Некаторыя студыі пераходзяць у онлайн.
У Горадзенскай вобласьці пацьвердзілі чацьвёрты выпадак каранавірусу. Са шпіталя ў горадзе Іўе, дзе ляжыць мужчына, пачалі масава выпісваць пацыентаў.
Як затрыманы гарадзенец павіншаваў міліцыянтаў праз рацыю з Днём Волі, а на плошчы Леніна зьдзекаваліся зь лялькі Лукашэнкі, можна даведацца на выставе, якая адкрылася ў горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця 25 сакавіка.
Беларусь адрозьніваецца толькі адным — чалавек вядзе барацьбу за выжываньне, жыве больш складана.
«Мы заклікаем усіх беларусаў самастойна адзначыць гэтае сьвята, якое мусіць быць у кожным доме».
Лекар зь Беларусі Аляксандар Лобан, які 16 гадоў працаваў у Нідэрляндах, першым зьвярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам увесьці ў краіне карантын і закрыць межы. Чаму ня здаў тэст у аэрапорце і што цяпер могуць зрабіць улады, — у ягоным інтэрвію Свабодзе.
Закрылі межы амаль усе эўрапейскія краіны — і фактычна спынілася праца цэлых сфэраў бізнэсу ў Беларусі. Стоадсоткавыя страты нясуць ня толькі турыстычныя фірмы, але і гатэлі, гіды, рынкавыя гандляры і нават грузаперавозьнікі, для якіх межы па-ранейшаму адкрытыя.
Польшча абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам, у тым ліку і беларусам, з 15 да 24 сакавіка. Мы паглядзелі, што адбываецца ў пункце пропуску Брузгі — Кузьніца, і даведаліся, як беларусам выбрацца з Польшчы.
«Ёсьць паняцьце „лясныя ванны“ (Forest Bathing), калі ты літаральна заглыбляесься, акунаесься ў лес. Гэта пра мяне».
У пэўных старых кватэрах «самага эўрапэйскага гораду Беларусі» ніколі не было санітарнага вузла. Куды ходзяць іхныя жыхары і чаму дагэтуль застаюцца без выгодаў, — у рэпартажы са стагадовых дамоў.
Усе, каго мы сустрэлі, ведалі пра выпадак каранавірусу ў Горадні і запэўнівалі, што мыюць рукі. Чалавека ў чорнай масцы сустрэлі толькі аднойчы, але юнак патлумачыў, што маска не ад вірусаў.
Мы пацікавіліся, як у дзіцячых садках берагуцца ад каранавірусу.
Суд дапытаў законных прадстаўнікоў пацярпелых і сьведак у справе забойства 4-гадовай дзяўчынкі ў Зэльвенскім раёне 9 сакавіка. Абвінавачаны ў справе 25-гадовы жыхар Зэльвенскага раёну Кірыл Бандалетаў.
Бацьку вінавацяць у забойстве чатырохгадовай дачкі ў Зэльвенскім раёне, ён віны цалкам не прызнаў
Вікторыя* (імёны зьмененыя) аказвала інтымныя паслугі 20 гадоў таму. Чаму пайшла ў прафэсію, што было найстрашнейшым і як вярнулася да звычайнага жыцьця, яна расказала Свабодзе.
Новую кнігу зь «Біблятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя» пра журналіста, рэдактара і палітыка Ігара Герменчука «Спадар Свабода» прэзэнтавалі на фэсьце «Прадмова» o Горадні. Фэст прайшоў 7 сакавіка ў «Цэнтры гарадзкога жыцьця».
Сёлета аднаму з самых пасьпяховых беларускіх мастакоў Сяргею Грыневічу споўнілася 60 гадоў. Мы гутарым пра тое, як мастаку сёньня стаць запатрабаваным, пра ложак Цесьлера, акцыянізм Кузьміча і знаёмства з Захарам Кудзіным.
Загрузіць яшчэ