Горадня далучылася да ланцуга незалежнасьці ў падтрымку затрыманых падчас прэзыдэнцкай кампаніі 19 чэрвеня. Некалькі сотняў гарадзенцаў сталі поплеч ад Савецкай плошчы праз Стары мост да філярмоніі.
Які завочны дыялёг адбываўся цягам двух тыдняў у публічнай прасторы паміж нязьменным кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і патэнцыйным кандыдатам у прэзыдэнты Віктарам Бабарыкам перад затрыманьнем апошняга 18 чэрвеня — у цытатах.
Журналістаў неакрэдытаванага ў Беларусі тэлеканалу «Белсат» аштрафавалі амаль на 3 тысячы рублёў і канфіскавалі тэхніку. Справы разгледзелі ў судзе Ленінскага раёну Горадні і судзе Цэнтральнага раёну Гомля 18 чэрвеня.
У Нёмане і ягоным прытоку Котры ў ваколіцах Горадні рыбакі натыкаюцца на тысячы мёртвых рыбаў. Мясцовыя прыгадваюць, што падобнае апошні раз здаралася больш за 30 гадоў таму. Афіцыйная вэрсія — сьпёка. Але гарадзенцы ў яе ня вераць.
Гарадзенка Віталія Навумік перажывае, што зь сям’і забяруць пяцігадовую дачку. Яе мужа Ўладзімера Навуміка затрымалі 29 траўня на Савецкай плошчы ў Горадні падчас пікету Ціханоўскага. Цяпер ён у СІЗА на Валадарскага.
У заключэньні, якое міліцыя падала садку, гаварылася, што падчас ператрусу ў блёку Навумікаў нібыта знайшлі пустыя бутэлькі ад алькаголю, недакуркі цыгарэт. Правяралі шафу з адзеньнем, лядоўню зь ежай, пісьмовы стол, месца для сну, гульні.
Кіраўніка краіны чакаюць у Горадні 16 чэрвеня. Плянуецца, што ён наведае малочны завод "Молочный мир" і гарвыканкам.
Фэльчар зь Ліды Павал Палейчык выступіў у жывым эфіры блогера Сяргея Ціханоўскага 22 красавіка. Пасьля гэтага яго жыцьцё кардынальна зьмянілася.
Кветкі, прысмакі, візыты суседзяў, тэлефанаваньні з Амэрыкі і тысячы камэнтароў у сеціве — знаёмыя і незнаёмыя беларусы сталі на бок пэнсіянэркі Галіны Андрэйчык з Горадні, якую ўлады пачалі шальмаваць пасьля ейных словаў у стрыме Сяргея Ціханоўскага.
Дзясяткі людзей, якія ставілі подпісы, але адмаўляліся казаць, што думаюць. Моладзь, што «прыйшла паглядзець на цырк». Пікет, які зьявіўся і зьнік роўна па гадзіньніку. Што адбывалася на зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў Горадні.
Подпісы за прэтэндэнта ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку зьбіралі ў цэнтры Горадні на Савецкай вуліцы. Раней вулічных пікетаў за Лукашэнку у горадзе ня бачылі. Пасьля пікету затрымалі журналістаў «Белсата».
На 63-гадовую гарадзенку Станіславу Дамшэль завялі справу за дробнае хуліганства. Па ейных словах, да яе ног 29 траўня ўпаў той самы міліцыянт Уладзімер Казлоўскі падчас штурханіны на пікеце Ціханоўскай.
Сябра Беларускага Нацыянальнага кангрэсу Мікалая Саляніка аштрафавалі на 1080 рублёў за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» 8 чэрвеня.
Гарадзенец Уладзімер Кніга знаходзіцца ў менскім СІЗА на Валадарскага. Па якім крымінальным артыкуле ён праходзіць, пакуль невядома.
Канфлікт у горадзенскім дзіцячым госьпісе, які пагражаў спыніць валянтэрскую дапамогу мэдыкам, вырашыўся. У сытуацыю ўмяшаўся старшыня горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой.
Валер Цапкала сустрэўся з жыхарамі Горадні на Савецкай плошчы 5 чэрвеня. Ён адказаў на пытаньні гарадзенцаў пра АЭС, беларускую мову і войска.
20-гадовага Сяргея Калмыкова выпусьцілі зь СІЗА КДБ. Пра гэта Свабодзе паведаміла ягоная дзяўчына Ірына Федарэнка.
81-гадовая гарадзенка Галіна Філіпаўна Андрэйчык адказала Лукашэнку пра свой «палац», а тэлеканалу БТ — на разгалошваньне ейнай асабістай інфармацыі.
Удзень 4 чэрвеня зьявілася інфармацыя, што каардынатарку каманды Ціханоўскай па Горадзенскай вобласьці Вольгу Каракіну затрымалі па месцы ейнай працы. У кватэры, дзе яна жыла разам з затрыманым Зьмітром Фурманавым, прайшоў ператрус.
Валянтэра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай па зборы подпісаў Уладзімера Кнігу затрымалі на пікеце ў Горадні 4 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ