Пра праблему інваліда даведаліся многія. Праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка пачаў шукаць гэтага чалавека праз Фэйсбук, каб дапамагчы.
Паводле словаў Кабанава, ён нават не азнаямляўся з пратаколам і не ведае, за што яго будуць судзіць гэтым разам. Актывіст паведаміў, што запатрабаваў адваката. Судзьдзя вынесла рашэньне аб пераносе паседжаньня на 12 гадзіну 21 сакавіка.
Інтэрвію Свабоды са змагаром супроць «дармаедзкага дэкрэту» Аляксандрам Кабанавым, пасьля таго як ён адбыў 5-суткавы арышт за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
Сёньня суд у Берасьці прадоўжыць разгляд адміністратыўнай справы блогера Сяргея Пятрухіна. Учора суд перанёс разгляд справы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Берасьці на 10 раніцы 14 сакавіка.
Аляксандра Кабанава, актывіста зь Бярозы, вызвалілі пасьля 5 сутак арышту. Да мясцовага РАУС а 21-й гадзіне прыехала зь Менску дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, а таксама сабраліся каля дзесяці жыхароў гораду.
У Берасьці і вобласьці працягваюцца затрыманьні актывістаў і журналістаў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных маршах «недармаедаў».
Каля паўтысячы жыхароў Пінску выйшлі на плошчу Леніна з патрабаваньнем поўнай адмены дэкрэту № 3, а таксама каб выказаць сваё абурэньне.
Жыхары вёскі Лелікава Кобрынскага раёну Пятро і Настасься Шапецюкі — вядомыя ў краі зьбіральнікі мясцовага фальклёру. Пятро піша вершы на мясцовай гаворцы, а Настасься захоўвае ўнікальны строй вясельнай свахі, які прапануецца ўключыць у сьпіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Суд Бярозаўскага раёну 9 сакавіка разгледзеў тры адміністрацыйныя справы супраць Аляксандра Кабанава, які браў удзел у маршы «недарамедаў» у Берасьці. Аляксандра пакаралі пяццю суткамі арышту за хуліганства і брыдкаслоўе. У залі суду Аляксандра Кабанава ўзялі пад варту пад вокліч прысутных «Ганьба!».
Буйны мор рыбы заўважылі грамадзкія эколягі на Выганашчанскім возеры. Эколяг Аляксандар Іваноў зь Целяханаў лічыць, што кіраўніцтва лесапаляўнічай гаспадаркі «Выганаўскае» аддало загад сабраць дохлую рыбу з Агінскага каналу, каб схаваць сьляды безгаспадарнасьці.
Амаль цэлы дзень правёў у Бярозаўскім судзе актывіст Абʼяднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў. У выніку судзьдзя прыняў рашэньне перанесьці разгляд справы на 9 сакавіка. Актывіста вызвалілі, але ён павінен зьявіцца ў суд у чацьвер а 16 гадзіне.
Два разы па дарозе зь Менску да Берасьця старшыню партыі АГП Анатоля Лябедзьку і сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага затрымлівалі супрацоўнікі ДАІ.
Сем гадоў калёніі агульнага рэжыму, а да таго ж 5 гадоў бяз права займаць адказныя дзяржаўныя пасады і кіраваць аўто.
Баранавіцкі актывіст і прадпрымальнік Мікалай Чарнавус правёў у мясцовым парку чарговы пікет. Ён заклікаў пачуць думку грамадзянаў краіны, у адваротным выпадку, як лічыць Чарнавус, чыноўнікі пабачаць абурэньне людзей.
У судзе Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці 28 лютага праходзіць суд над Андрэем Валкавыцкім, былым часовым выканаўцам абавязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ.
У судзе Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці 28 лютага праходзіць суд над Андрэем Валкавыцкім, былым часовым выканаўцам абвязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ.
Міхал Лышчык з Кобрыні, што на Берасьцейшчыне, атрымаў ад падатковай так званы «ліст шчасьця». Але вырашыў не плаціць гэтага падатку, а ўсе наведваньні падатковай, мясцовага райвыканкаму запісваў на камэру ў тэлефоне і публікаваў на youtube.
Каля трохсот жыхароў Баранавічаў выйшлі на плошчу Леніна ў цэнтры гораду. Гараджане прынялі рэзалюцыю, якую накіруюць уладам дзяржавы.
Некалькі соцень чалавек выйшлі на плошчу Леніна ў Баранавічах на «марш недармаедаў».
У Століне раённы суд завяршыў разгляд справы, фігурантамі якой зьяўляюцца сем’і міліцыянта мясцовага РАУС і непаўналетняга Ўладзіслава Палхоўскага.
Загрузіць яшчэ