Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты на плошчы ў Пінску параілі блогеру патэлефанаваць на 102. ВІДЭА


У Пінску на блогера Максіма Філіповіча напалі людзі ў цывільным
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:23 0:00

Каля паўтысячы жыхароў Пінску выйшлі на плошчу Леніна з патрабаваньнем поўнай адмены дэкрэту № 3, а таксама каб выказаць сваё абурэньне.

Акцыя была мірнай. Адзіным інцыдэнтам стала спроба затрыманьня гомельскага блогера Максіма Філіповіча. Яго схапілі трое невядомых у цывільным. Падчас нападу яны зьбівалі Максіма, цягнулі па сходах да аўтазаку, які стаяў за плошчай. Але прысутныя на плошчы кінуліся на дапамогу і невядомыя адступілі.

Пазьней Максім Філіповіч пазнаў іх сярод мітынгоўцаў і зьвярнуўся да міліцыянтаў, якія былі на плошчы. Тыя параілі яму патэлефанаваць на нумар 102.

Гомельскі блогер кажа, што такой колькасьці міліцыянтаў, што былі сьцягнутыя да галоўнай плошчы ён ня бачыў у іншых гарадах. Сярод праваахоўнікаў былі нават кіраўнікі міліцыі зь Берасьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG