20 красавіка з папраўчай калёніі № 3 пад Віцебскам выйшаў на волю былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў. Пра вызваленьне Дзьмітрыева Свабодзе паведаміў ягоны сябар, які цяпер знаходзіцца за мяжой.
«Свабоду прафсаюзным актывістам!» Актывісты незалежных прафсаюзаў зь Беларусі правялі мітынг у сталіцы Нямеччыны. У мітынгу ўзялі ўдзел каля 20 прафсаюзных актывістаў з Нямеччыны і незалежных прафсаюзаў Беларусі.
Меркаваны ваенны адказ Ізраілю раніцай 19 красавіка аказаўся абмежаваны па маштабе.
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў тэатральным асяродку. Але пры гэтым стаяць чэргі па квіткі ў Тэатар лялек, РТБД вымушаны ставіць спэктаклі на дадатковай сцэне, а ў Купалаўскім прэм’ера.
Па стане на 19 красавіка ў Беларусі 1387 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць іх можа быць большай.
За тры дні, з 19 па 21 красавіка 2022 году, у Беларусі затрымалі больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Гэта можна лічыць пачаткам сплянаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
17 красавіка стала вядома, што МТС узначаліў Уладзімер Козыр, дагэтуль ён кіраваў КДБ па Менскай вобласьці. Паглядзелі, каго яшчэ з КДБ прызначалі на высокія пасады.
Як адаптавацца да няволі, павіншаваць дачку з народзінамі ў судзе і адсьвяткаваць традыцыйныя Каляды ў калёніі, Свабодзе расказала былая палітзьняволеная выкладчыца Вольга Філатчанкава.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў некаторых прадуктаў, якія яму дасылалі сваякі і знаёмыя ў вязьніцу.
Парушальніка затрымалі 17 сакавіка, а асудзілі 4 красавіка. Ён на суд не прыйшоў.
Супрацоўнік «Гродна Азоту» расказаў Свабодзе, што адбывалася пасьля атакі «Кібэрпартызанаў». Яны 17 красавіка паведамілі пра атаку на завод. Патрабуюць вызваліць частку палітвязьняў.
Амаль тры гады таму беларусы стварылі ў Польшчы аматарскую футбольную каманду. Адзін зь яе ўдзельнікаў расказаў Свабодзе пра «Белых зуброў» у шэрай форме, галоўнага суперніка з Украіны і як зь перадапошняга месца хлопцы сталі чэмпіёнамі ў вышэйшай лізе.
У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над пэнсіянэрам з Хойнікаў Анатолем Кірэйчыкам, якога затрымалі пасьля напісаньня 1,5 тысячы камэнтароў аб прадстаўніках улады. Падсуднаму 74 гады.
Андрэй Віньнікаў зьнік 1 красавіка. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўнікі разглядаюць некалькі вэрсій сьмерці.
Гісторыя сям’і, дзе ў жанчыны з Заходняй Беларусі канфіскавалі дом пасьля аб’яднаньня з БССР у 1939 годзе. Ейная нявестка вярнула гэты дом сям’і ў галодныя 1990-я гады, сама таго ня ведаючы. Цяпер яго могуць зноў забраць.
Моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная ў сакавіку накіравалі звароты выканкамам па ўсёй Беларусі з просьбай, каб шыльды вуліц на расейскай мове замянілі на беларускамоўныя ці двумоўныя, і днямі атрымалі першы станоўчы адказ — з Чашніцкага райвыканкаму Магілёўскай вобласьці.
Хворы на рак палітвязень Рыгор Кастусёў атрымаў кепскія вынікі аналізаў.
Сама меней двое беларускіх добраахвотнікаў, як мяркуецца, учынілі суіцыд, вярнуўшыся да мірнага жыцьця. Расказваем, якія праблемы ўзьнікаюць у людзей пасьля вяртаньня з вайны.
Толькі за 7 дзён красавіка Беларусь увезла 2191 тону гэтай садавіны з Польшчы. Чаму Беларусь ня можа вырасьціць свае яблыкі? Разьбіраемся.
Свабода запускае трэці эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Загрузіць яшчэ