Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка дырэктара гомельскай рэклямнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі паводле «палітычнага» артыкулу


Рэклямная тэлекампанія «ФилТВ», архіўнае фота
Рэклямная тэлекампанія «ФилТВ», архіўнае фота

Андрэй Віньнікаў зьнік 1 красавіка. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўнікі разглядаюць некалькі вэрсій сьмерці.

У канцы сакавіка вядомага гомельскага прадпрымальніка, заснавальніка рэклямнай тэлекампаніі «ФилТВ» Віталя Філінскага затрымала міліцыя, яго арыштавалі на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Затым Філінскі атрымаў чарговыя 15 сутак.

Яго намесьнік Андрэй Віньнікаў зьнік. 18 красавіка стала вядома, што Віньнікава знайшлі мёртвым. Пра гэта паведаміў атрад «Сімуран», удзельнікі якога займаюцца пошукам зьніклых людзей.

Пра зьнікненьне намесьніка дырэктара «ФилТВ», 54-гадовага Андрэя Віньнікава, стала вядома 1 красавіка. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не зьяўляўся. Яго кіраўнік Філінскі ў той час быў за кратамі. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўныя органы сярод іншых вэрсій прычын сьмерці Віньнікава разглядаюць суіцыд.

Кампанія «ФилТВ» была створаная ў 1990-х. Гэта адзінае ў Гомельскай вобласьці рэклямнае агенцтва поўнага цыклю, якое займалася распрацоўкай рэклямы, выкананьнем і разьмяшчэньнем яе на тэлевізійных каналах. Кампанія шмат супрацоўнічала зь дзяржаўнымі ўстановамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG