Напярэдадні 97-годзьдзя Слуцкага збройнага чыну гарадзенцы наведалі сымбалічную магілу маёра Беларускай вайсковай камісіі, аднаго з стваральнікаў першага беларускага палку і ўдзельніка Слуцкага паўстаньня Андрэя Якубецкага.
У сеціве працягваецца збор подпісаў за ўшанаваньне памятных мясьцінаў, зьвязаных зь Беларускай Народнай Рэспублікай у розных гарадах Беларусі. Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч называе дзясяткі такіх месцаў у сваім горадзе.
Справа аб перайменаваньні вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы дагэтуль нявырашаная. Аб гэтым у Горадні заявіў дырэктар Інстытуту Нацыянальнай Памяці ў Варшаве Ярослаў Шарэк.
Больш за два месяцы працягваюцца пошукі ў Белавескай пушчы 11-гадовага Максіма Мархалюка. Пакуль безвынікова. Мама Максіма, Валянціна Мархалюк, ня траціць надзеі, што сын знойдзецца.
Бацька дзьвюх дзяўчынак са Слоніму напісаў ліст у Мінадукацыі з пытаньнем: як ягоныя дочкі могуць скарыстацца канстытуцыйным правам — навучацца па-беларуску? Адказ атрымаў з упраўленьня адукацыі Горадзенскага аблвыканкаму.
Горадзенскі сайт гарадзкіх навінаў Hrodna.life адзначыў першае дзесяцігодзьдзе свайго існаваньня. Журналісты ня маюць уласнага памяшканьня і вымушаныя зьвярнуцца да чытачоў праз краўдфандынгавую пляцоўку па фінансавую дапамогу.
У горадзенскай галерэі «Крыга» супрацоўнікі ЖЭС і міліцыі апячаталі два пакоі. Яны сказалі, што гэта «загад зьверху».
Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі Лідзкага раёну атрымаў зь міліцыі пісьмовае паведамленьне, у якім гаворыцца, што справа аб дробным хуліганстве ў дачыненьні да яго спыненая ў выніку праверкі. 7 лістапада Вітольд Ашурак усклаў вянок з чарапамі да помніка Леніну ў сваім гарадку.
Кіроўцы гарадзенскага аўтапарку зьвяртаюцца да Генэральнага пракурора з просьба правесьці праверку іх аўтобуснага парка і аднавіць справядлівасьць.
Надмагільны помнік ўсталяваны Васілю Струпаўцу, ураджэнцу вёскі Якімавічы Слонімскага раёна. Падчас вайны савецкія партызаны расстралялі ягоную сям’ю, Васіль цудам застаўся жывым, але стаў інвалідам на ўсё жыцьцё.
«Я прызнаў, што ў артыкуле ёсьць мае словы, але заявіў суду, што ня маю дачыненьня да меркаваньня аўтара, якое мне прыпісваюць», — заявіў у судзе Мінец.
Лідзкія актывісты ўстанавілі помнік паўстанцам 1863 году на месцы пахаваньня паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы Лідзкага раёну.
У гарадзенскай лютэранскай кірсе, адзінай дзейнай на тэрыторыі Беларусі, амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар адкрыў выставу «#HereIstand. Марцін Лютэр, Рэфармацыя і яе наступствы».
Упершыню больш як за 20 гадоў у Сьвіслачы і Якушоўцы актывісты з усёй Беларусі ўшаноўваць памяць паўстанцаў будуць не ў адзін дзень, а на працягу двух месяцаў, каб пазьбегнуць перасьледу з боку ўладаў.
У эканамічным судзе Горадні пачаўся разгляд пазову камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат» да ўласьніка і рэдактара гарадзенскага сайту Hrodna.life Аляксея Шоты і аўтара публікацыі Веранікі Вельб.
Арганізатары гарадзенскага фэстывалю моды і прыгажосьці Grodno Fashion Show адмовіліся дэманстраваць калекцыю для людзей з інваліднасьцю, спаслаўшыся на яе невысокую якасьць і на тэхнічныя прычыны. Дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка ў размове з карэспандэнтам Свабоды назвала такое стаўленьне з боку арганізатараў шоў дыскрымінацыяй.
Помнік заснавальніку замка і гораду Ліды — князю Гедзіміну, паводле палажэньня аб конкурсе, плянуюць усталяваць побач з паўночнай сьцяной Лідзкага замка.
Недалёка ад Горадні, у Зарубіцкім лесе, паставілі крыж у гонар паўстанцаў 1863 году. Гэта зрабілі лесьнікі Індурскага лясьніцтва.
У плянах будаўнікоў замяніць стары каркас сьцяны, ашаляваць новымі дошкамі, адрамантаваць дах і вырашыць праблему з адводам грунтовых водаў.
Сёньня спаўняецца роўна месяц з таго дня, як у Белавескай пушчы зьнік 10-гадовы Максім Мархалюк зь вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну. Ягоныя пошукі працягваюцца. Асноўная вэрсія зьнікненьня хлопчыка застаецца ранейшай — заблудзіў у лесе.
Загрузіць яшчэ