Дзьмітры Мішакоўскі атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту пасьля акцыі 25 сакавіка. Кажа, што прыйшоў на дэманстрацыю ўпершыню, бо «ўсё надакучыла». 30 сакавіка выйшаў на волю. Яго ніхто не сустракаў, бо сям’я ня ведала, што ён у турме.
27-гадовы Раман Васільеў — адзін з шасьці актывістаў «Маладога Фронту», якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Актывіст анархісцкага руху быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка і дастаўлены з чэрапна-мазгавой траўмай у шпіталь хуткай мэдыцынскай дапамогі. Яго суправаджаюць міліцыянты.
Пра гэта паведаміў тэлеканал СТБ са спасылкай на МУС Беларусі. Ці ёсьць сярод затрыманых лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч, які зьнік тры дні таму, невядома.
Паводле сьпісу затрыманых падчас акцыі 25 Сакавіка, сама меней дзесяць чалавек застаюцца за кратамі чакаць суду, на іх складзеныя пратаколы.
Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімер Някляеў, знаходзячыся ў Варшаве, назваў фэйкам і правакацыяй паведамленьні пра адмену акцыі 25 сакавіка, якія распаўсюджваюцца нібыта ад імя Міколы Статкевіча.
Пра гэта Свабодзе паведаміў сын зьбітага і затрыманага палітыка 23 сакавіка Антось Лагвінец, які пастаянна знаходзіцца ў 9-м шпіталі, куды ягонага бацьку з паседжаньня суду забрала «хуткая дапамога».
Праз адмыслова створаную групу ў мэсэнджары Viber ад імя Міколы Статкевіча з аднаго зь ягоных нумароў, якім палітык ужо не карыстаецца, распаўсюджваецца заклік «адмовіцца ад збору каля Акадэміі навук або ў іншых людных месцах 25 сакавіка».
22 сакавіка МУС паведаміла, што падчас ператрусу ў 22-гадовай жыхаркі Мазыру праваахоўнікі канфіскавалі два пісталеты, гумовы нож, электрашокер і два газавыя балёнчыкі.
Сяргей Чыслаў (Бульба) паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што 23 сакавіка а 19.07 быў затрыманы былы спэцназавец Мікола Міхалькоў — кіраўнік афіцыйна зарэгістраванага вайскова-спартовага клюбу «Патрыёт».
Лагвінца старэйшага скруцілі, разьбілі яму твар. Яго сына спачатку закавалі ў кайданкі, але пасьля праверкі торбы і тэлефона адпусьцілі, сказаўшы, што «ёсьць загад браць толькі Алеся Лагвінца».
Блогер Эдуард Пальчыс лічыць, што ўлады робяць вялікую памылку, калі затрымліваюць тых, хто зьбіраўся засьцерагаць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ад небясьпекі і правакацыяў.
Зьвязаныя з вучобай праблемы ў першакурсьніка гістарычнага факультэту БДУ Юрася Лукашэвіча ўпершыню зьявіліся пасьля інтэрвію Свабодзе. Апошняй кропкай стаў пратакол за ўдзел у абароне Курапатаў.
23 сакавіка аб 11.30 у судзе Ленінскага раёну гораду Менску мае адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы Міколы Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі 17 лютага ў сталіцы.
Як паведаміў Свабодзе адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка, прадстаўнік БДХ Дзяніс Садоўскі, яму патэлефанавалі зь Менгарвыканкаму і сказалі, што сустрэча пераносіцца на 24 сакавіка а 17.00.
Адзін з заяўнікаў шэсьця на Дзень Волі Дзяніс Садоўскі заявіў Свабодзе, што затрыманыя 21 сакавіка Алесь Яўдаха, Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў ня ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы акцыі 25 сакавіка.
Юрась Зянковіч, адвакат са штату Калярада, праз электронную пошту зьвярнуўся да генэральнага пракурора Беларусі з патрабаваньнем правесьці праверку па факце затрыманьняў некалькіх дзясяткаў чалавек да і пасьля акцыі 15 сакавіка ў Менску, Горадні і Магілёве.
Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Мікола Статкевіч лічыць, што затрыманьні 21 сакавіка Алеся Яўдахі, Міраслава Лазоўскага і Андрэя Дундукова скіраваныя на тое, каб запалохаць людзей перад акцыяй 25 сакавіка.
Заяўнікі Дня Волі дагэтуль ня маюць адказу зь Менгарвыканкаму. Невядома, па якім маршруце пойдзе шэсьце. У гэты ж час Лукашэнка заяўляе, што «пятая калёна» пры падтрымцы заходніх арганізацый рыхтуе «мардабой і кроў».
Загрузіць яшчэ