Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня ўдзельнічаць у паходах да Дому Ўраду і КДБ», — Янукевіч заклікае не паддавацца на правакацыі 25 сакавіка


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў зварот, у якім заклікае не набліжацца да любых урадавых ды адміністрацыйных будынкаў, а таксама да міліцэйскіх кардонаў ды ланцугоў.

«Я заклікаю вас заўтра быць спакойнымі, стрыманымі ды пільнымі. Не чыніць ніякага гвалту і не дапускаць гвалт. Ня ўдзельнічаць у паходах да Дому ўраду і КДБ, не набліжацца да любых урадавых ды адміністрацыйных будынкаў, а таксама да міліцэйскіх кардонаў ды ланцугоў, бо такія дзеяньні могуць быць выкарыстаныя для правакацыяў, вынікам якіх станецца пагром дэмакратычнай супольнасьці, ды пагроза страты нашай дзяржаўнай незалежнасьці», — напісаў Янукевіч.

Палітык таксама заклікаў прыносіць на акцыю бел-чырвона-белыя сьцягі, пры гэтым не прыносіць сымболіку любых арганізацыяў і не хаваць твары.

«Сёньняшнія навіны — напад на будынак у Гомелі з ужываньнем запальнай сумесі, раскладзеная побач з будынкамі МУС і КДБ у Менску плітка — пацьвярджаюць, што правакацыі працягваюцца і рыхтуюцца на 25 сакавіка. Таму нам надзвычай важна не дапусьціць гвалту, не дапусьціць рэалізацыі правакацыйнага сцэнару», — перасьцерагае Янукевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG