Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іх будуць судзіць за ўдзел у Дні Волі. Сьпіс затрыманых


Затрыманьні на Дзень Волі ў Менску. 25 сакавіка 2017 году
Затрыманьні на Дзень Волі ў Менску. 25 сакавіка 2017 году

Паводле сьпісу затрыманых падчас акцыі 25 Сакавіка, сама меней дзесяць чалавек застаюцца за кратамі чакаць суду, на іх складзеныя пратаколы.

Гэта актывіст БХД Алесь Кутасаў, журналіст «Белсату» Аляксандар Баразенка, журналіст парталу «Інфармнапалм» Дзяніс Івашын, удзельнікі акцыі Арцём Каралёў, Мікіта Слаўнікаў, Міхаіл Цыганкоў, Зьміцер Захарэвіч, Дзьмітры Лабуноў, Іван Арэшкаў і Шарэнда Андрэй. Вядома, што двум апошнім інкрымінуюць дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Паводле праваабаронцаў, Канстанцін Ахроменка і Глеб Вайкуль былі затрыманыя падчас акцыі 25 сакавіка і ўжо арыштаваныя на 12 сутак.

На Кайдака Мікалая, Мазоўку Андрэя, Рамана Жураўскага, Мікалая Марчанку склалі пратаколы, пасьля чаго адпусьцілі.

Па стане на 10.00 26 сакавіка ў сьпісе, які фармуе праваабарончы цэнтар «Вясна», ужо больш за 300 прозьвішчаў. Няма зьвестак як мінімум пра сотню затрыманых учора на акцыі. Сьпіс пастаянна абнаўляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG