«У прысьценку старога лесу. Гісторыі людзей зь Белавескай пушчы» — гэта новая кніга, якая нядаўна выйшла ў Беластоку. Яе аўтарка Ганна Кандрацюк стварыла галерэю незвычайных вобразаў жыхароў Падляшша і расказала непаўторныя гісторыі, якія здарыліся ў пушчанскім краі.