З заяваю з просьбай распачаць справу ў СК зьвярнулася маці пацярпелага Аксана Рудзеня. Яна атрымала паведамленьне, што ёй адмовілі.
Як паведаміла «Свабодзе» Аксана Рудзеня, у СК падкрэсьлілі, што складу крымінальнага злачынства ня выяўлена ні ў дзеяньнях яе сына, ні ў дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі.
Аксана Рудзеня заяўляе, што пасьля размовы са сьледчым ёй стала зразумела, што ніякай праверкі не праводзілася, а на яе заяву адказалі звычайнай адпіскай.
Аксана Рудзеня заяўляе, што будзе зьвяртацца ў суд.
Інцэдэнт здарыўся 1 траўня ў гарадзкім парку Калінкавічаў, калі супрацоўнікі міліцыі зьбілі 17-гадовага Канстанціна Рудзеню. Хлопец апынуўся ў шпіталі.