Прычыну такога рашэньня «Свабодзе» паведаміў Сяргей Балыкін. Пазыцыю аднапартыйца пракамэнтаваў намесьнік старшыні АГП Леў Марголін.
Сяргей Балыкін: «Для мяне гэта вымушанае рашэньне. Я падзяляю статут і праграму АГП, але я ня згодны з рашэньнем зьезду пра так званы абмежаваны ўдзел у выбарах, а менавіта — пра вылучэньне з далейшым зьняцьцем. Я лічу, што гэта найгоршы варыянт, які аб’ядноўвае недахопы як удзелу ў выбарах, так і байкоту. Я таксама лічу, што такі вось абмежаваны ўдзел будзе незразумелы беларускім выбарцам. Акрамя таго, мне б не хацелася, каб у грамадзян Беларусі былі нейкія асацыяцыі адносна таго ўчынку, які партыйны кандыдат зрабіў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Мне б не хацелася, каб мяне асацыявалі з гэтым кандыдатам і ягоным учынкам».
Леў Марголін: «Гэта, натуральна, ягоныя справы — ён мог і ўвогуле сысьці з партыі, але, думаю, ён гэтага ня зробіць. А ў нас было такое рашэньне, прынятае на зьезьдзе, што мы будзем вылучаць сваіх „сьпікераў“ толькі праз партыйнае вылучэньне на зьезьдзе. І таму той, хто захоча ісьці на гэтых выбарах да канца, хто захоча ісьці шляхам збору подпісаў, той мусіць прыпыніць на гэты час сваё сяброўства ў партыі. Спадар Балыкін заўсёды быў за тое, каб ісьці да канца. Пэўна, таму ён і вырашыў прыпыніць сваё сяброўства ў партыі ў адпаведнасьці з рашэньнем зьезду. Прынамсі, тое, што я ведаў дагэтуль, выглядала менавіта так».