16 верасьня ў Менску ў сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3) будзе прэзэнтавацца новая кніга «Бібліятэкі Свабоды» — «Дзевяноста першы».
«Для мяне гэтая кніга асаблівую цікавасьць мела яшчэ і таму, што ў тыя часы, у тыя дні я быў далёка ад Беларусі».
«Дзевяноста першы» — так называецца новая кніга «Бібліятэкі Свабоды». Прэзэнтацыя новай кнігі адбудзецца 16 верасьня на сядзібе БНФ а 18-й, а сёньня сваімі ўражаньнямі ад яе дзеляцца першыя чытачы — рэдактар кнігі Ўладзімер Арлоў і паэт, грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін.
Навучэнцам Беларускага гуманітарнага ліцэю Глеб Лабадзенка дамогся роднае мовы ў Pager-кампаніі, студэнтам журфаку пераканаў адміністрацыю «Камунаркі» пакаваць цукеркі ў нацыянальным стылі ды мове, а зусім нядаўна першым у краіне выйграў суд з чыноўнікам за права ліставаньня на роднай мове.
30 Сяргей Дубавец прэзэнтуе кнігу «Errata: як што называецца, так і адбываецца». Ён кажа, што пісаў яе з чыста практычнымі мэтамі.
Выйшла з друку кніга Станіслава Шушкевіча «Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР».
26 жніўня пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч. Дваццаць дзён ён не дажыў да свайго 84-га дня народзін.
8 жніўня ня стала былой бібліятэкаркі Дому літаратара Ніны Глобус.
16 ліпеня родныя, сябры, калегі разьвіталіся з мастачкай Аленай Лось. Знаная як кніжны і станковы графік ды жывапісец, яна пакінула гэты сьвет 14 ліпеня на 81-м годзе жыцьця.
5 ліпеня родныя і сябры разьвіталіся зь Ігарам Міклашэвічам.
У ліпені выйдзе кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна «Лепей». Гэтае ўнікальнае выданьне народнага паэта рыхтуе журналіст Глеб Лабадзенка.
Ён жыве ў маёнтку, як радавіты шляхціц, і робіць у полі ад цямна да цямна, як дбайны селянін. Фэрмэр зь Меншчыны Ўладзімер Матусевіч — у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
16 траўня ня стала знанага жывапісца, сябра Саюзу мастакоў Беларусі і творчай суполкі «Пагоня» Ўладзімера Сулкоўскага. Ён пакінуў гэты сьвет на 63 годзе жыцьця пасьля цяжкай і працяглай хваробы.
7 красавіка ў Менску разьвіталіся зь беларускім лінгвістам, які займаўся дасьледаваньнямі ў галіне кампутарнай лексыкаграфіі, прыкладной марфалёгіі і ўніфікацыі беларускага правапісу — Фёдарам Піскуновым.
Шлях да свабоды скарачаецца на кожны зьберажоны бабулін ручнік, — перакананая захавальніца фондаў Браслаўскага раённага аб’яднаньня музэяў Ірына Шыдлоўская.
5 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу ня стала Валянціна Грыцкевіча. Слынны гісторык і грамадзкі дзеяч пакінуў гэты сьвет, не дажыўшы менш за месяц да свайго 80-годзьдзя.
З Санкт-Пецярбургу прыйшла жалобная вестка пра сьмерць слыннага гісторыка і грамадзкага дзеяча Валянціна Грыцкевіча.
Часопіс «Дзеяслоў» уручыў дзясятую па ліку штогадовую прэмію.
25 студзеня, у дзень свайго 89-годзьдзя, пайшоў з жыцьця мовазнаўца, доктар філялёгіі, прафэсар, кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру «Сэмантыка» Віктар Мартынаў.
18 лютага ў Нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа адчынілася выстава рукапісаў, лістоў, рэдкіх выданьняў з публікацыямі, дакумэнтаў і іншых рэчаў, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Максіма Гарэцкага.
Загрузіць яшчэ