Ёй пашчасьціла нарадзіцца і вучыцца мастацтву ў Вільні, горадзе клясычных традыцыяў беларускай культуры. І гэта адбілася на ўсёй ейнай творчасьці і чалавечай асобе. Гаворыць намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца:
«Гэта сапраўды беларускі інтэлігент, якіх вельмі мала, а стала яшчэ менш. І беларускі інтэлігент, які нарадзіўся ў Вільні. І вось гэтае віленскае выхаваньне, віленскі дух да канца прысутнічалі ў ёй — у яе абліччы, у яе паводзінах, у яе проста надзвычайнай душэўнай прыгажосьці. Таму гэта найвялікшая страта, таму што такіх людзей не паўтараецца ў сьвеце, а такіх мастакоў таксама больш ня будзе. І нам трэба цешыцца з таго, што яна была побач з намі і што Бацькаўшчыне застаецца вельмі і вельмі значны мастацкі і духоўны набытак Алены Лось».
На кнігах, якія аздабляла мастачка, вырасьлі тысячы беларускіх дзяцей. Хто ня памятае ейных малюнкаў у зборніках беларускіх народных казак «Ох і залатая табакерка», «З рога ўсяго многа», у кніжках Алеся Якімовіча «Вераб’іныя госьці», Васіля Віткі «Дударык», Зьмітрака Бядулі «Скарб», Авяр’яна Дзеружынскага «Кую-кую ножку», Ніла Гілевіча «Загадкі» , Уладзімера Ягоўдзіка «Бабуліна варта» ды дзясятках іншых. Але яна не была простым ілюстратарам тэкстаў, — кажа мастак і дудар Алесь Лось, які сутыкнуўся з творчасьцю сваёй фамільяткі таксама ў зусім юным узросьце:
«Захапляў ейны тонкі, вельмі прафэсійны падыход да ілюстрацыяў. Гэта ніколі не рабілася ўпрост, ніколі не было ілюстрацыяй да тэксту. А гэта быў твор мастацтва, які працаваў на літаратурны твор. Гэта байкі, апавяданьні — вельмі паэтычныя творы, цёплыя. На яе творы і кніжкі, якія маю, гляджу і радуюся, што яны ёсьць, што яны зробленыя клясна, прафэсійна, таленавіта».
Алена Лось аздабляла ня толькі дзіцячыя кнігі, але і такія гісторыка-эпічныя творы, як «Слова пра паход Ігараў». Пакінула яна і вялікія цыклі станковай графікі — «Дзеці Белавежы», «Людзі на Прыпяці», «Радасьць працы», стварыла сэрыі каляровых літаграфіяў па матывах беларускага фальклёру і паэзіі Янкі Купалы, а таксама паводле сваіх палескіх вандровак. Ейныя творы нясуць гледачу сьвятло, асабліва натурморты, да якіх яна зьвярнулася ў апошнія гады, — зазначае выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімер Вішнеўскі.
Жывапіс Алены Лось, створаны ў апошнія гады, бачылі толькі вельмі блізкія людзі. Яна не згаджалася выстаўляць яго на агульных выставах, марачы пра пэрсанальную да свайго васьмідзесяцігодзьдзя. Цяпер яе мару, ужо пасьмяротную, хоча ажыцьцявіць маладая сяброўка і духоўная спадкаемца — мастачка Юля Шаціла.
«Гэты жывапіс яна пісала практычна на маіх вачах, і мы зь ёй абмяркоўвалі працы і нават разам ім назвы давалі, разам адбіралі для выставы гэты ейны залаты фонд. І я, вядома, вельмі мару і спадзяюся, што мары нішто не перашкодзіць зьдзейсьніцца ў хуткім часе, і мы зробім выставу ейнага жывапісу, якога ніхто яшчэ ня бачыў».
Прах Алены Лось пасьля крэмацыі будзе пахаваны на Ўсходніх могілках Менску 1 жніўня.