19 сьнежня на сталічнай Плошчы Незалежнасьці гучала песьня «Муры» — гімн польскага руху «Салідарнасьць». Перастварыў па-беларуску і выканаў гэтую песьню паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. Зь ім гутарыць Валянціна Аксак. Днямі ў Горадні адбылася прэзэнтацыя кнігі Дануты Бічэль «Мост сьвятога Францішка», якая папоўніла сабой выдавецкую сэрыю «Кнігарня пісьменьніка», заснаваную два гады таму Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Героі кнігі — Ларыса і Янка Геніюшы, Вас