Паўлу Левінаву не ўдалося абскардзіць пастанову Кастрычніцкага райсуду Віцебску, які ў асобе судзьдзі Іны Грабоўскай прызнаў праваабаронцу вінаватым нібыта ва ўдзеле ў дзьвюх несанкцыянаваных акцыях.
Тацяну Смоткіну і Зьмітра Лупача міліцыя лічыць вінаватымі ў тым, што ўзялі інтэрвію і разьмясьцілі яго «ў кампутарнай сетцы на незалежным тэлевізійным сайце Belsat.eu» — так запісана ў пратаколе, складзеным на Тацяну Смоткіну.
Ідэя зафіксаваць успаміны ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС належыць віцебскім журналістам. Падчас інтэрвію давялося выслухоўваць такія балючыя ўспаміны, што не зафіксаваць было б недаравальна.
Жыхар Віцебску Сяргей Іконьнікаў быў на ЧАЭС камандзірам узводу спэцыяльнай апрацоўкі, меў у падпарадкаваньні 30 чалавек. Тры тыдні ён працаваў на трэцім энэргаблёку ЧАЭС. Паводле яго ўспамінаў, кіраўніцтва прымушала заніжаць дадзеныя пра ўзровень апраменьваньня, якое атрымлівалі яго падначаленыя.
У полацкага актывіста Генадзя Берданева канфіскавалі пляншэт, каб спраўдзіць, ці абражаў ён Лукашэнку.
З рэгіёнаў прыходзяць навіны пра недазволеныя акцыі прафсаюзаў і апазыцыі, прымеркаваныя да 1 траўня.
«Суседзі мне казалі, што міліцыя хадзіла па нашым доме, распытвала ўсіх, хто гаворыць у сюжэце. І пыталася, ці ня бачылі ў двары нас, журналістаў».
На ўзьлеску каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, дзе нядаўна былі знойдзеныя раскапаныя ямы з чалавечымі парэшткамі, працуюць пошукавікі са спэцыяльнага 52-га батальёну. Іхная прафэсійная задача — эксгумацыя парэшткаў загінулых падчас вайны.
Вядомых месцаў расстрэлаў у сталінскія часы пад Воршай два — урочышча Кабыляцкая гара і Харкаўскі лес.
У абласным судзе ў Віцебску карэспандэнтка Свабоды Галіна Абакунчык абскарджвала рашэньне аршанскага суду, які прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай дэманстрацыі («Маршы недармаедаў»), якая адбылася 12 сакавіка ў Воршы, і аштрафаваў.
У Віцебску дамагаюцца расьсьледаваньня сталінскіх забойстваў і ўшанаваньня памяці ахвяраў.
Леаніда Сьвеціка і Канстанціна Мардзьвінцава міліцыя затрымала 26 сакавіка. З таго часу і пачаўся адлік 15 сутак, прысуджаных кожнаму нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Дзень Волі, 25 сакавіка.
У Віцебску прайшла дабрачынная акцыя, падчас якой гараджане фінансава дапамаглі прытулку для бадзяжных жывёлаў. Людзі імкнуліся зрабіць хоць нешта, каб уратаваць утрыманцаў ад голаду, а прытулак — ад закрыцьця.
Вандалы раскапалі 7 брацкіх магіл у «віцебскіх Курапатах». Мясцовы жыхар Юры Садкоў пайшоў з жонкаю ў лес і ўбачыў раскапаныя ямы. Паводле мясцовых старажылаў, у лесе недалёка ад вёскі ў 1938-1939 гадах адбываліся «сталінскія расстрэлы». Грунтоўных дасьледаваньняў тут не было.
У «віцебскіх Курапатах» вандалы раскапалі больш за паўтара дзясятка ямаў з чалавечымі парэшткамі, дзе-нідзе косткі і чарапы проста раскіданыя пад нагамі.
Актывіст БХД Багуслаў Мацук зьбіраецца скардзіцца за незаконнае ўтрыманьне пад вартай у Дзень Волі.
Пасьля таго, як 25-га сакавіка намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Пётра Падгурскі выйшаў на плошчу Перамогі і абвясьціў, што масавая акцыя забароненая, трое актывістаў пайшлі да яго на прыём.
Аршанскі суд пастанавіў аштрафаваць 72-гадовага сябра КХП БНФ Юрыя Конышку на 5 базавых велічынь за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 12 сакавіка.
Ператрус прайшоў каля 20-й вечара. Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста СПБ Віктара Стукава, заявіўшы, што ў офісе могуць захоўвацца скрадзеныя рэчы.
Позвы атрымалі рэдактар рэгіянальнага сайту orsha.eu Ігар Казьмерчак і актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Храпавіцкі.
Загрузіць яшчэ