Плян супольных дзеяньняў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва падпісалі ў Гомелі першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і першы віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў.
Апазыцыя адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, бо прадбачыць сваю поўную паразу, – лічыць Аляксандар Лукашэнка.
Беларускі бок узяў на сябе ўсе выдаткі, зьвязаныя прыёмам, адпраўкай і суправаджэньнем польскіх грамадзянаў, якія прыбываюць у Беларусь для далейшага сьледаваньня да месца авіякатастрофы ў Смаленскую вобласьць, паведамляе БелТА.
Хакеісты зборнай Беларусі не змаглі прабіцца ў васьмёрку лепшых каманд Алімпіяды ў Ванкувэры і выбываюць са змаганьня за мэдалі.
Пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пакуль ня ўключаны ў парадак дня трэцяй сэсіі Палаты прадстаўнікоў.
Выдаткі на ўтрыманьне чыноўнікаў так званай “саюзнай дзяржавы” ў 2010 годзе плянуецца скараціць. Інфармацыя аб гэтым прагучала на паседжаньні Камісіі Парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі па бюджэце і фінансах, якое прайшло сёньня ў Маскве.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў стварыць у Беларусі прынцыпова новую сыстэму эканамічнага кантролю, якая была б гнуткай, празрыстай і не абцяжарвала бізнэс. Чым не павінны займацца кантралёры? ВАША ПРАПАНОВА ЛУКАШЭНКУ
Лукашэнка падчас паездкі у Ляхавіцкі раён заявіў пра рэвалюцыю ў сьвінагадоўчай галіне, вучыў, як правільна абыходзіцца з саломай і паабяцаў, што “ад 2011 году мы будзем жыць, як у Эўропе”.
У цэху Слуцкага мясакамбінату, дзе ў мінулую суботу адбылася ўцечка аміяку, людзі пацярпелі таму, што быў заблякаваны аварыйны выхад. Рабілася гэта каб прадухіліць крадзяжы мясной прадукцыі.
Беларусь і Эўрапейскі зьвяз маюць намер разьвіваць супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры. Гэта пацьверджана Дэклярацыяй паміж урадам Беларусі і Эўракамісіяй, альтэрнатамі якой сёньня ў Празе абмяняліся міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і эўракамісар па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
Гэта здарылася ў Шклоўскім раёне ля вёскі Навасёлкі.
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў Захаду адмовай ад дыялёгу, калі ня будуць прызнаныя парлямэнцкія выбары.