Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выдзеліла бясплатны транспарт для дастаўкі палякаў да месца катастрофы Ту-154


Беларускі бок узяў на сябе ўсе выдаткі, зьвязаныя прыёмам, адпраўкай і суправаджэньнем польскіх грамадзянаў, якія прыбываюць у Беларусь для далейшага сьледаваньня да месца авіякатастрофы ў Смаленскую вобласьць, паведамляе БелТА.

Зь некалькіх варыянтаў польскі бок абраў пасадку на тэрыторыі Беларусі ў Віцебску. На просьбу гасьцей беларускі бок арганізаваў сустрэчу двух спэцыяльных авіярэйсаў з Польшчы. Напярэдадні ўвечары ў Віцебск прыляцеў брат трагічна загіблага прэзыдэнта Польшчы Яраслаў Качыньскі з роднымі загіблых. Яшчэ праз гадзіну на лётнішчы ў Віцебску прызямліўся самалёт з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і міністрамі польскага ўраду.

Беларускі бок забясьпечыў прыём самалётаў, а таксама выдзеліў неабходны транспарт (аўтобусы, мікрааўтобусы, легкавыя аўтамабілі) для іх праезду да месца катастрофы самалёт ў Смаленскую вобласьць. Было таксама арганізаванае суправаджэньне машынамі ДАІ і хуткай дапамогі. Усе просьбы польскага боку былі задаволеныя ў поўным аб’ёме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG