Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхазія і Паўднёвая Асэтыя не ўключаны ў парадак дня сэсіі


Пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пакуль ня ўключаны ў парадак дня трэцяй сэсіі Палаты прадстаўнікоў.

Пра гэта паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы Віктар Гумінскі,перадае БелТА.

Рашэньне аб уключэньні ў парадак дня цяперашняй сэсіі пытаньня аб прызнаньні ці непрызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі на Савеце Палаты прадстаўнікоў пакуль не разглядалася.

Пакуль сябры дэлегацыі, якая наведвала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, здалі справаздачы і рыхтуецца даклад кіраўніцтву.

Паводле В.Гумінскага, пры абмеркаваньні гэтага пытаньня, Беларусь павінна сыходзіць з нацыянальных інтарэсаў. Спадар Гумінскі не адказаў на пытаньне, як бы ён прагаласаваў:за ці супраць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG