Віктар Карняенка быў дэпутатам апошняга Вярхоўнага Савету СССР, намесьнікам старшыні гарадзкога савету Гомля, ініцыятарам вылучэньня кандыдатамі ў прэзыдэнты Сямёна Домаша і Аляксандра Мілінкевіча. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, адзін з стваральнікаў руху «За свабоду» і кампаніі «За справядлівыя выбары».