Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіцьцё падлетка абышлося начальніку міліцыі ў 690 рублёў


Уладзіслаў Антоненка
Уладзіслаў Антоненка

2 жніўня суд Чыгуначнага раёну Гомлю вынес прысуд у дачыненьні былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі. Ён прызнаны вінаватым у хуліганстве і аштрафаваны за зьбіцьцё падлетка Вадзіма Шрэмава на 30 базавых велічыняў, што складае 690 рублёў.

Разгляд крымінальнай справы супраць Антоненкі пачаўся 19 ліпеня

Вадзім Шрэмаў (пацярпелы) і Уладзіслаў Антоненка
Вадзім Шрэмаў (пацярпелы) і Уладзіслаў Антоненка

Інцыдэнт з удзелам міліцыянта здарыўся 25 красавіка ў Ветцы. У непрацоўны час ён прычапіўся да 16-гадовага падлетка і пусьціў у ход кулакі. Здарэньне расьсьледавалі супрацоўнікі УСК Гомельскай вобласьці, у выніку падпалкоўніка звольнілі са службы за парушэньне правілаў прафэсійнай этыкі.

Сваю віну Ўладзіслаў Антоненка прызнаў цалкам. Сказаў, што быў нападпітку: са знаёмым яны выпілі бутэльку гарэлкі, потым запілі півам. Позна ўвечары гуляў з сабакам, нехта зрабіў заўвагу, што сабака без намордніка. У адказ падышоў і стукнуў, як аказалася, падлетка («Памылкова», — удакладніў былы міліцыянт). Ён прызнаў, што ягоныя «паводзіны цалкам ганебныя».

Пасаду начальніка Веткаўскага РАУС Антоненка займаў ад чэрвеня 2015 году. Да гэтага ў званьні маёра служыў намесьнікам начальніка міліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG