Праз эпідэмію каранавірусу на дарогах паміж Лунінцам і Пінскам выстаўленыя патрулі міліцыі. На кожным ёсьць таксама супрацоўнік цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі. Ён мерае тэмпэратуру кіроўцаў і пасажыраў і правярае, ці няма гэтых людзей у сьпісе тых, хто мусіць знаходзіцца ў самаізаляцыі.
Афіцыйна вядома толькі пра аднаго хворага на каранавірус жыхара райцэнтру Шуміліна ў Віцебскай вобласьці. Неафіцыйна паведамляюць, што каранавірусам тут заразіліся нават мэдыкі раённай лякарні.
Нягдедзячы на пашырэньне пандэміі каранавірусу, у Менску працягваюцца рэпэтыцыі да параду на 9 траўня.
Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе працягваецца нацыянальнае футбольнае першынство. 5 красавіка прайшоў матч паміж камандамі «Віцебск» і «Смалявічы». Беларуская фэдэрацыя футболу перанесла сустрэчу зь Віцебску ў Барысаў з прычыны складаных умоваў надвор’я.
2 красавіка фотакарэспандэнты Свабоды паназіралі за грамадзкім транспартам у гадзіну пік у Менску і ў чатырох абласных цэнтрах. Вось што яны пабачылі.
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Новых Доктаравічах, няма дагэтуль.
31 сакавіка ў Менску працягваецца падрыхтоўка да сьвяткаваньня Дня Перамогі — рабочыя пачалі ўзводзіць трыбуны да параду 9 траўня.
Прычына — падазрэньне на хваробу ў адной з настаўніц Доктаравіцкай сярэдняй школы. Яе шпіталізавалі больш за два тыдні таму.
Цягам тыдня рэдактар Свабоды праглядаў фатаздымкі з сусьветных сталіц у стужках інфармагенцыяў Reuters і AFP, а нашы фотакарэспандэнты здымалі жыцьцё ў Менску.
На сёньня вядучыя спартыўныя СМІ сьвету публікуюць агляды матчаў вышэйшай лігі Беларусі па футболе. Але справа не ў дасягненьнях беларускіх футбалістаў. Свабода паназірала за адзіным афіцыйным футбольным матчам на плянэце.
На сёньня вышэйшая ліга Беларусі па футболе — найлепшы турнір на плянэце. Акрамя Сінявокай, у футбол гуляюць толькі ў Нікарагуа.
Жыхары Паплавоў непадалёк ад Асіповічаў кажуць, што эвакуацыя адбылася ўпершыню за ўвесь час існаваньня палігону.
Мікалай Арцюхоў з руху «Адзінства» 25 сакавіка выйшаў на Кастрычніцкую плошчу з двума сьцягамі: бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным.
Свабода вырашыла праверыць, ці ахвотна бацькі адпраўляюць дзяцей у школы, дзе так і не ўвялі карантын.
Яны заклікаюць далучыцца да студэнцкай забастоўкі і патрабаваньня ўвесьці карантын ва ўнівэрсытэтах.
Прайсьці на тэрыторыю БНТУ можна толькі з студэнцкім білетам ці службовым пропускам.
24-гадовы лепельскі газазваршчык Аляксандар Аўсяньнікаў адстаяў у судзе сваё права на адтэрміноўку ад службы паводле «сямейных абставінаў». Ён даглядае хворую маці, але нават пасьля перамогі ў судзе прызыўная камісія не пакідае сям’ю ў спакоі.
52 тысячы подпісаў за закон аб забароне прапаганды «гомасэксуалізму і іншых полавых вычварэньняў» накіраваныя асабіста Аляксандру Лукашэнку.
Загрузіць яшчэ