Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзіны футбольны матч на плянэце. ФОТАГАЛЕРЭЯ

На сёньня вядучыя спартыўныя СМІ сьвету публікуюць агляды матчаў вышэйшай лігі Беларусі па футболе. Але справа не ў дасягненьнях беларускіх футбалістаў.

Да выходных 27–29 сакавіка ў сьвеце заставаліся ўсяго тры чэмпіянаты — Беларусі, Бурундзі і Нікарагуа, астатнія адмянілі ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу. У чацьвер 26 сакавіка здалася і Бурундзі. Беларуская футбольная фэдэрацыя адно параіла клюбам прыбраць са стадыёнаў пункты з харчаваньнем і фан-зоны.

Свабода паназірала за адзіным афіцыйным футбольным матчам на плянэце. ​Другі тур чэмпіянату Беларусі адкрываў матч у Жодзіне паміж мясцовым «Тарпэда-БелАЗ» і бабруйскай «Белшынай».


XS
SM
MD
LG