Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. На «Свабодзе» з 2017 году.
Некаторыя матэрыялы аўтара
Раніцай 10 верасьня машыніст камбайну 1-га рудаўпраўленьня «Беларуськалію» Юры Корзун прыкаваў сябе да абсталяваньня на глыбіні 305 мэтраў і адмаўляўся падымацца на паверхню.
Яўген Міхасюк і Аляксандар Масейчук атрымалі 10 і 7 сутак кожны за роварныя паездкі. Хлопцы расказалі Свабодзе, як адбывалі гэты тэрмін у ізалятары.
22 ліпеня палітыка Паўла Севярынца так і ня вызвалілі зь менскага цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна пасьля 45 сутак арышту.
Вядома пра затрыманьне 15 чалавек, якія працуюць альбо працавалі ў «Белгазпрамбанку», а таксама ў блізкіх да яго структурах.
Прыхільнікі Міколы Статкевіча і «Народнай грамады», якія зьбіраюцца вылучацца як «кандыдаты пратэсту» на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, сабраліся на прыступках Дому ўраду, каб даць прэс-канфэрэнцыю.
Спыталі ў мінакоў, ці варта праводзіць суботнік.
Віцебск закрыты, навокал выставілі блёк-пасты, а шпіталі перапоўненыя хворымі на COVID-19. Такія навіны прыходзілі апошнімі днямі зь Віцебску. Свабода зьезьдзіла ў горад, каб на ўласныя вочы пабачыць, што там адбываецца.
Маскі засталіся з папярэдніх эпідэміяў, а ад новай хваробы выратуюць часнык і гарэлка. Жыхары вёскі Ільля Вялейскага раёну расказалі Свабодзе, як яны перажываюць усясьветную пандэмію каранавірусу.
Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 16 сакавіка ладзіць адзіночны пікет каля Дому ўраду ў Менску.
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Афіцыйна беларуская мова — родная для большасьці беларусаў. Радыё Свабода праверыла будучых мэдыкаў, ці зразумеюць яны беларускамоўных пацыентаў.
«Ці ёсьць часткі суседніх краінаў, якія насамрэч належаць вашай краіне?» — такое вострае пытаньне задалі дасьледчыкі міжнароднага сацыялягічнага цэнтру Pew Research рэспандэнтам з 19 краінаў — жыхарам 15 краінаў-чальцоў NATO, а таксама грамадзянам Расеі, Украіны і Швэцыі.
Амэрыканскі аналітычны цэнтар Pew летась зрабіў дасьледаваньне з пытаньнем «Ці ёсьць часткі суседніх краін, якія насамрэч належаць вашай краіне?» Свабода спытала ў мінакоў, якія часткі суседніх краінаў насамрэч належаць Беларусі.
Чарговая — пятая за месяц — акцыя пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй прайшла ў Менску 29 сьнежня. У мітынгу і шэсьці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек. Пасьля акцыі некалькі дзясяткаў чалавек зладзілі «жывы ланцуг».
У Мнеску адбылося традыцыйнае шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў. На мітынгу ў Курапатах прамоўцы зрабілі акцэнт на небясьпецы інтэграцыі з Расеяй.
Акцыю ініцыяваў адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Грошы на яе зьбіралі праз краўдфандынг.
Акцыю ладзілі ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году. Па заканчэньні акцыі ўдзельнікі паставілі зьнічы на прыступкі КДБ, ды зьнічы тут жа пачалі скідваць нагамі «людзі ў цывільным».
Фатограф Зьміцер Брушко выдаў кнігу «Змена» зь непублікаванымі раней здымкамі свайго бацькі Сяргея Брушко — фатографа, які працаваў у беларускіх газэтах у другой палове 1980-х і ў 1990-я. Зьміцер Брушко расказвае Свабодзе, чаму бацькавы працы — гэта больш чым здымкі газэтнага фотакарэспандэнта.
Фатограф Зьміцер Брушко выдаў кнігу “Змена” зь не публікаванымі раней фотаздымкамі свайго бацькі Сяргея Брушко - фатографа, які працаваў у другой палове 1980-х і ў 1990-я. Ён памёр у 2000 годзе. Зьміцер Брушко распавядае Свабодзе, чаму бацькавы працы - гэта больш чым здымкі газэтнага фотакора.
Загрузіць яшчэ